Міхаіла Чамураку асудзілі да сутак і штрафу
https://spring96.org./be/news/98485
2020
2020-07-27T15:20:49+0300
2020-07-27T15:20:49+0300
2020-07-27T15:49:50+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/chamuraka-2019.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", 27 ліпеня ў судзе Дубровенскага раёна адбыўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да Міхаіла Чамуракі.
Мужчыну вінавацілі па двух артыкулах кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: 23.34 за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і 21.14 за парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў.
Суд пакараў Міхаіла Чамураку 10 суткамі арышту па першым артыкуле і штрафам у 25 базавых велічынь (675 рублёў) - па другім.
Раней, актывіста асудзілі на 13 сутак арышту, але пасля некалькіх дзён, праведзеных у ІЧУ, нечакана вызвалілі. Ён спрабаваў дабіцца адбыцця пакарання, але відаць ва ўладаў ёсць свой план.
Тактыка адкладзеных арыштаў: Навошта гэта ўладам?