viasna on patreon

Каля КДБ у Мінску затрымалі каля 50 чалавек. Спісы Дапоўнена

2020 2020-07-29T09:00:00+0300 2020-07-31T11:44:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kgb_babariko_20200728_007bur_img_8896.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

У Мінску 28 чэрвеня каля КДБ і ў самім будынку было затрымана больш за 50 чалавек. Сярод іх — людзі, якія прыйшлі падаць хадайніцтва аб змене для палітвязняў Віктара і Эдуарда Бабарыкаў мер стрымання, а таксама журналісты, якія прыйшлі асвятліць гэта. Затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі АМАПу, усіх звезлі ў РУУСы Ленінскага, Кастрычніцкага і Маскоўскага раёнаў. Амаль усіх вызвалілі без складання пратаколаў. Праваабаронцам "Вясны" вядомы пра два адміністрацыйных пратакола. 

Каля будыну КДБ у Мінску затрыманыя журналісты. Пра гэта паспела паведаміць у рэдакцыю TUT.BY яго карэспандэнтка Алена Талкачова, якую таксама затрымалі.

Спіс затрыманых журналістаў 28 ліпеня (Па інфармацыі БАЖ):

  1. Алена Талкачова (TUT.BY) — вызвалена
  2. Кацярына Андрэева (Белсат) — вызвалена
  3. Антон Сяліцкі — вызвалены
  4. Галіна Абакунчык (Белсат) — вызвалена
  5. Ігар Ілляш — вызвалены
  6. Наталля Фядосенка (фотакарэспандэнтка агенцтва ТАСС у Мінску) — вызвалена
  7. Анастасія Кахановіч — у Цэнтральным РУУС, вызвалена
  8. Максім Гарчанок — у Цэнтральным РУУС, вызвалены
  9. Таццяна Капітонава — вызвалена
  10. Захар Шчарбакоў (БелаПАН) — вызвалены
  11. Сяргей Сацюк-Грабоўскі (БелаПАН) — вызвалены
  12. Яўгенія Сугак (галоўрэдка The Village Беларусь) — вызвалена з РУУС Фрунзенскага раёна

Наталля Фядосенка паведаміла ў Маскву, што акрамя яе затрыманыя і журналісты Reuters (інфармацыя ўдакладняецца).

Па інфармацыі БАЖ, супрацоўнікі заяўляюць, што яны вязуць журналістаў для праверкі іх пасведчанняў. На пытанне, у якое РУУС вязуць, супрацоўнікі не адказалі, заявіўшы, што гэта можа сказаць «старэйшы».

Карэспандэнта TUT.BY Алена Талкачова распавяла:

"Нас затрымліваў АМАП, везлі нас на двух мікрааўтобусах. Усіх прывезлі ў Заводскае РУУС, намі займаўся намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі, Сяргей Варэйка. Яму патэлефанаваў нейкі генерал, пасля размовы з ім, і праверкі дакументаў нас адпусцілі".

У 16.30 амаль усіх затрыманых журналістаў адпусцілі з РУУС Заводскага раёна пасля праверкі дакументаў.

Прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі паведамляе, што па стане на 17:10 з журналістаў не выпусцілі журналістаў Таццяну Капітонаву, Максіма Гарчанка і Насту Кахановіч. Іх не прывозілі ў Завадское РУУС з астатнімі журналістамі, дзе яна на дадзены момант — невядома. У 19:20 стала вядома, што журналістку Таццяну Капітонаву вызвалілі. Максім Гарчанок і Наста Кахановіч знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС.

Як паведамляе TUT.BY, у гэты час прысутных АМАП стаў папярэджваць аб тым, што калі людзі проста стаяць ля прыёмнай — гэта будзе лічыцца несанкцыянаваным мітынгам. У адказ людзі паказалі раздрукаваныя хадайніцтвы. Каля 16.40 сем чалавек, якія стаялі ў чарзе, затрымалі. Іх пагрузілі ў мікрааўтобус і павезлі.Сярод затрыманых — Аляксей Чуркін.

"Радыё Свабода" піша, каля 17:01 да прыёмнай КДБ падʼехалі два мікрааўтобусы і затрымалі ўсіх, хто хацеў падаць заяву на паруку. Карэспандэнт Свабоды перадае, што затрымлівалі нават наведнікаў кавярні побач з будынкам КДБ.

Таксама вядома, што затрыманы Кастусь Касцян. Ён панёс хадайніцтва аб змене для яго меры стрымання Віктара Бабарыкі. Ён зайшоў у будынак КДБ у 14:20, але па стане на 17:10 яго так і не выпусцілі. Яго чакала дзяўчына, але праз гадзіну ёй сказалі сыходзіць. На яе аргумент, што яна чакае, ёй сказалі: "Хто Вам сказаў, што іх выпусцяць?"

Спіс затрыманых людзей каля КДБ 28 ліпеня:

  1. Кастусь Касцян (вызвалены)
  2. Аляксей Чуркін (у Ленінскім РУУС)
  3. Іван Бахцін (у Ленінскім РУУС)
  4. Ірына Бяляўская (вызвалена з Маскоўскага РУУС)
  5. Валерый Пучкоў
  6. Наталля Жукава (у Ленінскім РУУС)
  7. Уладзімір Скармаховіч (адпусцілі з Фрунзенскага РУУС)
  8. Дзмітрый Канапелька (адпусцілі з Фрунзенскага РУУС)
  9. Юрый Корзун (у Кастрычніцкім РУУС, складаюць пратакол паводле арт. 23.34 КаАП за тое, што нібыта пляскаў у далоні)
  10. Таццяна Крывіцкая (у Ленінскім РУУС)
  11. Максім Булкін
  12. Аляксей Караткоў (у Ленінскім РУУС)
  13. Яўген Зяньковіч (у Ленінскім РУУС)
  14. Яўген Радзецкі (у Ленінскім РУУС)
  15. Дзмітрый Барэйчук (пакінулі на ноч у Кастрычніцкім РУУС. Верагодна, заўтра суд)
  16. Юрый Кузняцоў (у ЦІП)
  17. Алена Засценчык 
  18. Алег Стрэльскі
  19. Іван Ярашэвіч (вызвалены з Кастрычніцкага РУУС)
  20. Арцём Кармэс (у Ленінскім РУУС, адпраўляюць на ноч у ІЧУ)
  21. Павел Пыко (у Ленінскім РУУС)
  22. Вольга Гарбунова (у Ленінскім РУУС)
  23. Аляксей Майсеенак (у Ленінскім РУУС)
  24. Наталля Субоч (у Ленінскім РУУС)
  25. Віктар Маркаў (у Ленінскім РУУС)
  26. Уладзімір Шапілевіч (у Ленінскім РУУС)
  27. Сяргей Каламенкін (у Ленінскім РУУС)
  28. В. Бычкоў (у Ленінскім РУУС)
  29. Мікалай Куцаволаў (у Ленінскім РУУС)
  30. Іван Бауцін (у Ленінскім РУУС)
  31. Аляксандр Баброў (у Ленінскім РУУС)
  32. Аляксей Адамовіч (у Ленінскім РУУС)
  33. Іван Багдановіч (у Ленінскім РУУС)
  34. Антон Барысавец (у Ленінскім РУУС)
  35. Яна Безлюдава (у Ленінскім РУУС)
  36. Аляксей Скрыпнік (хутчэй за ўсё пакінуты на ноч у ІЧУ)
  37. Уладзіслаў Лушчынскі (сувязі няма да раніцы 29 ліпеня)
  38. Аляксандр Васілевіч (ЦІП)
  39. Уладзімір Іваноў
  40. Дзмітрый Лянчэўскі (вызвалены з Фрунзенскага РУУС)
  41. Андрэй Лукашэвіч

Як затрыманыя паведамляюць праваабаронцам "Вясны", з усіх бяруць тлумачэнні і выпускаюць. Як паведаміў адзін з затрыманых, у адным аўтазаўку пасля затрымання каля КДБ апынуліся пяць жанчын і 13 мужчын. У РУУС Маскоўкага і Кастрычніцкага РУУС (8 і 18 адпаведна) усіх затрыманых было 26 чалавек, але нават не апытвалі затрыманых, адпускаюць без складання пратаколаў.

Усіх затрыманых, якія былі ў РУУС Ленінскага раёна Мінска, выпусцілі. 8 чалавек былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПа на вуліцы каля КДБ, 15 — у будынку КДБ.

Як распавявёў затрыманы каля КДБ Іван Бахцін, якога вызвалілі з Ленінскага раёна, супрацоўнікі АМАПу спакойна адвялі затрыманых у аўтазак, не прымянялі гвалт. Пратакол не складалі, проста адпусцілі. А вось затрыманага Арцёма Кармэса адпраўляюць на ноч у ІЧУ.

Спіс, на каго склалі пратаколы і адправілі ў ЦІП. Над імі чакаюцца суды:

  1. Дзмітрый Барэйчук (з Кастрычніцкім РУУС перавезлі ў ЦІП)
  2. Юрый Корзун (у Кастрычніцкім РУУС склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП за тое, што нібыта пляскаў у далоні)
  3. Юрый Кузняцоў
  4. Арцём Кармэс (з Ленінскім РУУС адправілі на ноч у ЦІП)
  5. Аляксей Скрыпнік (пакінуты на ноч у ЦІП)
  6. Уладзіслаў Лушчынскі (сувязі няма да раніцы 29 ліпеня)
  7. Аляксандр Васілевіч (ЦІП)

Паводле папярэдняй інфармацыі, на Барэйчука, Кузняцова, Скрыпніка склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па 23.4 КаАП (Супраціўленне супрацоўніку АМАП) і за выкрыкванне лозунгаў (магчыма, 23.34 КаАП).

Сёння ў 16 гадзін каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава з камандай падавала ў КДБ хадайніцтва аб змене для яго меры стрымання. Яна папрасіла неабыякавых беларусаў выступіць паручыцелямі для змены меры стрымання для Віктара Бабарыка.

Будзе дапаўняцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства