viasna on patreon

Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Пра што гаварылі на канферэнцыі "Турмы ў кантэксце COVID-19" Дакумент

2020 2020-07-28T17:20:15+0300 2020-07-29T00:11:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prison_conf_covid19.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 ліпеня адбылася анлайн-канферэнцыя "Турмы ў кантэксце COVID-19: як сістэмы аховы здароўя на ўзроўні супольнасцяў працуюць у рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі". Арганізатарамі канферэнцыі сталі Міжнародная дабрачынная арганізацыя FREE ZONE, Фонды адкрытага грамадства і Глабальны Фонд па барацьбе са СНІДам, сухотамі і малярыяй.

І хоць Беларусь не ўваходзіла ў пералік краін-удзельніц канферэнцыі, эксперт "Вясны" Павел Сапелка прыняў удзел у анлайн-мерапрыемстве і падзяліўся ўражаннямі пра яго. 

Як падкрэслілі арганізатары, пандэмія каранавіруса нанесла значны ўрон найбольш уразлівым суполкам па ўсім свеце, але асабліва павялічыла ўразлівасць зняволеных, якія знаходзяцца ў месцах абмежавання волі. Нягледзячы на шматлікія новыя выклікі, звязаныя з распаўсюджваннем каранавірусу, супольнасці, міжнародныя донары, агенцтвы ААН засталіся верныя ключавым прынцыпам і падыходам, палітыкам і практыкам, якія павінны ажыццяўляцца ўрадамі дзяржаў з мэтай памяншэння негатыўных наступстваў для тых, хто абмежаваны ў свабодзе. Вопыт краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі (УЕЦА) паказвае на тыя падыходы і мадэлі, якія можна выкарыстоўваць для забеспячэння здароўя, бяспекі і чалавечай годнасці ў гэтых няпростых умовах.

Канферэнцыя стала магчымасцю для грамадзянскай супольнасці падзяліцца найлепшымі практыкамі ўключэння супольнасцяў у супрацьдзеянне ВІЧ і туберкулёзу ў месцах пазбаўлення волі падчас пандэміі COVID-19.

"Фармат канферэнцыі прадугледжваў прадстаўленне сітуацыі ў пенітэнцыярных установах падчас пандэміі; найбольш важныя перашкоды і праблемы; і, што найбольш важна, паспяховыя падыходы і мадэлі, якія дапамагаюць забяспечваць прадастаўленне паслуг", – падкрэсліў Павел Сапелка.

Да канферэнцыі была распрацаваная і прынятая ўдзельнікамі сумесная заява – "Заклік да дзеяння па забеспячэнні права на здароўе і жыццё ў месцах пазбаўлення волі ў кантэксце пандэміі COVID-19". Заклік – гэта сумесная пазіцыя супольнасцяў па гэтым пытанні ў рэгіёне УЕЦА, які змяшчае сістэматызаваную інфармацыю па існуючых у дадзены час праблемах, недахопах, прабелах і патрэбах, а таксама апісвае найлепшыя практыкі, якія робяць магчымым эфектыўнае супрацьдзеянне ВІЧ і туберкулёзу ў месцах пазбаўлення волі.

Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Пра што гаварылі на канферэнцыі "Турмы ў кантэксце COVID-19"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства