viasna on patreon

Лідскі блогер Дзяніс Рудзевіч атрымаў новыя 15 сутак арышту

2020 2020-07-29T17:27:13+0300 2020-07-29T17:35:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rudzevic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Рудзевіч. Фота БАЖ

Дзяніс Рудзевіч. Фота БАЖ

Лідскі блогер Дзяніс Рудзевіч (Youtube-канал "Ліда для жыцця"), які адбываў 15 сутак арышту за ўдзел у "Ланцуга салідарнасці", 29 ліпеня атрымаў новыя 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП). Такое рашэнне вынес суд Лідскага раёна. За якую менавіта акцыю судзілі Дзяніса, пакуль невядома.

13 ліпеня Дзяніса Рудзевіча, які вядзе YouTube-канал “Ліда для жыцця”, затрымалі ў Гродне праваахоўнікі ў цывільным. Да суда яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Судовы працэс адбываўся таемна, на слуханне не змаглі патрапіць ні паплечнікі блогера, ні журналісты. Рудзевіч быў пакараны адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.

Паводле БАЖ, 28 ліпеня пачынаючы з 13.00 (прыблізны час затрымання блогера 13 ліпеня) грамадскія актывісты і журналісты чакалі Рудзевіча ля ізалятара часовага ўтрымання ў Гродне, але яго так і не вызвалілі. Прысутным паведамалі, што Рудзевіч не перабывае ў ІЧУ (яго перавезлі ў Ліду).

Стала вядома, што на яго складзены чарговы пратакол пра адміністратыўнае парушэнне паводле арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення мерапрыемства). 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства