viasna on patreon

У Светлагорску затрымалі праваабаронцу Маслюкову і 6 удзельнікаў велапрабегаў салідарнасці Дапоўнена

2020 2020-07-29T18:06:27+0300 2020-07-29T20:36:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrym_svetl.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 17.30 29 ліпеня ў Светлагорску затрымалі праваабаронцу і назіральніцу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алену Маслюкову і яшчэ 6 удзельнікаў велапрабегаў салідарнасці. Яны чакалі аднаго з удзельнікаў - Арцёма Данілава, які пайшоў у міліцыю па позве.

Да Маслюковай і раварыстаў выйшлі 4 супрацоўнікі АМАП і 2 супрацоўнікі ў цывільным і ўсіх затрымалі. Зараз затрыманыя знаходзяцца ў апорным пункце міліцыі. У іх праводзяць агляд рэчаў.

zatrym_svetl.jpeg
Перад затрыманнем

Сярод затрыманы Алена Маслюкова, Арцём Данілаў, Наскова, Лучын, Захаранка, Кульбей, Мацюшкоў.

Амапаўцы не прадстаўляюцца. Адзін з міліцыянтаў, які ў апорным пункце разам з ўатрыманымі - Нафікаў Аляксандр Валер’евіч.

Напярэдадні позна ўвечары міліцыянты затрымалі Арцёма Данілава. Забралі самаробныя ўлёткі (агітацыя за Ціханоўскую), ровар, тэлефон. Затым адпусцілі, але сёння з раніцы правялі ў яго дома агляд і сказалі прыйсці па позве ў міліцыю.

Дапоўнена: Каля 20.00 выпусцілі Алену Маслюкову, Арцёма Данилава. Наскову. Дзяніса Лучына і Кульбея павезлі ў РАУС. Ці вызвалілі астатніх - высвятляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства