viasna on patreon

У месцах пазбаўлення волі зноў дазволілі спатканні са сваякамі

2020 2020-08-03T13:21:51+0300 2020-08-03T13:31:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spatkanne-kalonija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота: “Новая газета”.

Ілюстрацыйнае фота: “Новая газета”.

Са жніўня аднаўляюцца кароткатэрміновыя і працяглыя спатканні ў месцах пазбаўлення волі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

Забарона была ўведзена ў сакавіку гэтага года ў мэтах прафілактыкі распаўсюджвання каранавіруса. Забарона на наведванне тычылася як кароткатэрміновых так і працяглых спатканняў, піша "Еўрарадыё".

"Такое рашэнне прынята зыходзячы з санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі ва ўстановах пенітэнцыярнай сістэмы", — распавяла прэс-сакратар.

Па-ранейшаму дзейнічаюць абавязковыя ўмовы: на спатканні трэба хадзіць у ахоўных масках, на ўваходзе мераць тэмпературу цела. Ва ўстановы пенітэнцыярнай сістэмы не змогуць трапіць людзі з відавочнымі сімптомамі рэспіраторных захворванняў і тыя, хто адмовіўся ад вымярэння тэмпературы цела.

У міністэрстве адзначаюць, што ўвядзенне такіх радыкальных абмежаванняў дазволіла мінімізаваць пагрозу распаўсюджвання COVID-19.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства