viasna on patreon

Спыніць рэпрэсіі і пагрозы — Салідарнасць з беларускай грамадзянскай супольнасцю

2020 2020-08-05T15:05:41+0300 2020-08-05T15:05:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/grazhdanskij_forum_eurf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праўленне Грамадзянскага форума ЕС-Расія абуранае беспрэцэдэнтнай хваляй пераследу грамадзянаў Беларусі і лідэраў грамадзянскай супольнасьці напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года. Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце Грамадзянскага форуму. 

Мы выказваем салідарнасць з нашымі калегамі і сябрамі, сябрамі Беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, і заклікаем сусветную супольнасць патрабаваць ад уладаў Беларусі вызвалення ўсіх неправамерна затрыманых і адмовы ад практыкі пагрозаў і рэпрэсій.

Па меры набліжэння дня галасавання рыторыка і дзеянні ўладаў Беларусі становяцца ўсё больш выклікалымі і агрэсіўнымі.

Гэта пачалося з перашкодаў рэгістрацыі альтэрнатыўных кандыдатаў, кампаній па іх дыскрэдытацыі і арыштаў. Калі жыхары многіх беларускіх гарадоў выйшлі на вуліцу абараняць свае выбарчыя правы, пачаліся масавыя жорсткія затрыманні — падчас "ланцугоў салідарнасці" 18-21 чэрвеня, у Дзень незалежнасці 3 ліпеня, на пратэстах 14 ліпеня і іншых мірных акцыях. Па стане на 20 ліпеня 2020 года колькасць затрыманых дасягнула, па меншай меры, 1140 чалавек, уключаючы дзясяткі журналістаў. З іх у турмах утрымліваюцца ўжо 25 чалавек, прызнаных беларускімі праваабаронцамі палітвязнямі.

Акрамя таго, дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка публічна намякае на прымяненне яшчэ больш жорсткіх рэпрэсій. Так, падчас наведвання 5 асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння 24 ліпеня 2020 года ён згадаў войска ў якасці апошняга з магчымых сродкаў. І гэта далёка не адзіная падобная рэмарка, выказаная за апошнія дні прэзідэнтам Лукашэнкам.

Праўленне Грамадзянскага форуму ЕС-Расія заклікае ўлады Беларусі спыніць сумна вядомыя практыкі запалохвання, вызваліць усіх неправамерна затрыманых і пачаць шырокі дыялог з беларускім грамадствам.

Мы звяртаемся да міжнародных інстытутах, у тым ліку да Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш., з просьбай уважліва сачыць за сітуацыяй з выкананнем правоў чалавека падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і рэагаваць на любыя парушэнні ў гэтай сферы.

Нягледзячы на тое што ні місія ПАСЕ, ні прадстаўнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ не змогуць асабіста назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, мы просім БДІПЧ даць завочную прававую ацэнку выбарчай кампаніі, у тым ліку па пытаннях несвоечасовай адпраўкі запрашэнняў назіральнікам і наступстваў адсутнасці незалежных назіральнікаў.

Нарэшце, мы звяртаемся да місіі назіральнікаў ад СНД і спадзяемся, што яны будуць сумленна і празрыста выконваць сваю працу і падрыхтуюць па выніках выбарчай кампаніі незалежную справаздачу, заснаваную выключна на фактах.


Нагадаем, Грамадзянскі форум ЕС-Расія быў заснаваны ў 2011 годзе няўрадавымі арганізацыямі ў якасці пастаяннай платформы для ўзаемадзеяння. На дадзены момант члены і прыхільнікі форуму — 183 НКА з Расіі і краін Еўрапейскага Саюза. Мэты форуму — развіццё супрацоўніцтва няўрадавых арганізацый з Расіі і ЕС і больш актыўны ўдзел НКА ў дыялогу паміж ЕС і Расіяй. У рамках сваёй дзейнасці Форум актыўна займаецца такімі пытаннямі як палягчэнне візавага рэжыму, развіццё грамадзянскага ўдзелу, абарона навакольнага асяроддзя і правоў чалавека, пытанні гістарычнай памяці і грамадзянскай адукацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства