viasna on patreon

У Мінску палююць на расклейшчыкаў палітычных ўлётак і саджаюць іх на "суткі" Дапоўнена

2020 2020-08-05T16:05:57+0300 2020-08-05T22:33:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatr-sanchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошнія дні выбарчай кампаніі ў Мінску і іншых гарадах людзей пачали затрымліваць за расклейку плакатаў і ўлетак агітацыйнага ці палітычнага характару.

Так, позна ўвечары ў Мінску былі затрыманы Сяргей Шчыценка і Аляксей Санчук. Іх затрымлівалі тры машыны міліцыі. Спачатку адвезлі ў РУУС Савецкага раёна, а затым пакінулі на ноч у ізалятары да суда. Таксама паведамляецца, што машыну аднаго з хлопцаў эвакуавалі, бо ў ёй знайшлі ўлёткі на выбарчую тэматыку. 

zatr-sanchuk.jpg
Эвакуацыя машыны

Таксама за распаўсюд улётак уначы з чацвёртага на пятае жніўня былі затрыманы Арцём Альшэўскі і Дзмітрый Жамойдзік. Іх змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна да суда. 

Суда за расклейку ўлётак (верагодна ад ініцыятывы "Сумленныя людзі") чакае Вікторыя Канюшэнка. Яна была затрымана ўвечары панядзелка і больш за суткі правяла ў ізалятары. Дапоўнена: Разгляд справы адбыўся ў судзе Маскоўскага раёна пятага жніўня. Вікторыі далі 10 сутак арышту

Столькі ж (10 сутак) атрымаў Алексей Дідзенка. Яго таксама прызналі вінаватым ў распаўсюдзе ўлётак (арт. 17.1 КаАП).

"знаходзячыся ў грамадскім месцы сумесна з іншай асобай размясціў на інфармацыйным стэндзе ўлётку інфармацыйнага характару, якая змяшчае рэкамендацыю аб парадку галасавання, чым здзейсніў наўмыснае дзеянне, якое парушае грамадскі парадак і выяўляецца ў відавочным непавазе да грамадства”, - было напісана ў пратаколе Дзідзенкі.

Затрыманага ўвечары нядзелі за расклейку плакатаў Андрэя Клінцова асудзілі на 15 сутак па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Рашэнне вынес суд Першамайскага раёна.

У суботу за расклейку сцікераў з выявай міліцыянтаў быў затрыманы Леанід Скуратовіч, а ў панядзелак затрымалі раварыста Сяргея Бялевіча за тое, што клеіў агітацыйны плакат на стэнд "Выбары" каля адміністрацыі Першамайскага раёна.

Чацвёртага жніўня ў Парэччы (Гарадзенскі раён) затрымалі двух 19-гадовых хлопцаў Паўла Чыліка і Яна Галубовіча за расклейку ўлётак. На іх склалі пратаколы па арт. 9.11 КаАП, забралі мабільныя тэлефоны і вызвалілі.

Новыя затрыманні, суды і выпадкі ціску. Хроніка пераследу за чацвёртае жніўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць звесткі са ўсёй краіны пра факты палітычна матываванага пераследу грамадзян. Паведамляем пра затрыманні, пагрозы затрыманнямі, складанне пратаколаў і выклікі ў міліцыю, якія адбыліся ці пра якія стала вядома чацвёртага жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства