viasna on patreon

У Магілёве затрыманы праваабаронца "Вясны" Алесь Буракоў Дапоўнена

2020 2020-08-06T15:47:05+0300 2020-08-06T16:07:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/burakou_788.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве затрыманы журналіст і праваабаронца "Магілёўскай вясны" Алесь Буракоў. Прычыны і падставы затрымання пакуль невядомыя.

Затрыманне Алеся Буракова. Фота:
Затрыманне Алеся Буракова. Фота: "Радыё Свабода"

Яго затрымлівалі людзі ў цывільным каля суда Кастрычніцкага раёна, куды ён прыйшоў маніторыць суды над затрыманымі раней журналістамі Аляксандрам Бураковым-старэйшым і Уладзімірам Лапцэвічам.

Алесь Буракоў таксама з'яўляецца назіральнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Інфармацыя ўдакладняецца.

5 жніўня быў таксама затрыманы праваабаронца ПЦ “Вясна” і назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксандр Буракоў. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" патрабуе неадкладнага яго вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да яго адміністрацыйнага працэса. Таксама праваабаронцы патрабуюць неадкладнага спынення пераследу ўсіх грамадзян, якія ажыццяўляюць назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і забеспячэння іх прысутнасці на выбарчых участках.

Патрабуем неадкладнага вызвалення праваабаронцы ПЦ “Вясна” і назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксандра Буракова

Заява прадстаўнікоў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства