У Мінску жорстка затрымлівалі раварыстаў. Спіс. Дапоўнена
https://spring96.org./be/news/98839
2020
2020-08-07T22:18:07+0300
2020-08-07T22:18:07+0300
2020-08-08T20:51:58+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pabeda_minsk_09.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увечары 7 жніўня ў Мінску затрымліваюць удзельнікаў і ўдзельніцаў традыцыйных роварных акцый салідарнасці. Вядома, што ў затрыманнях прымалі ўдзел супрацоўнікі АМАПу, міліцыі і салдаты ўнутраных войскаў. Масавыя затрыманні каля 22 гадзін адбываліся на Акадэміі Навук і Плошчы Перамогі. Раварыстаў затрымліваюць разам з роварамі.
Як паведамляе "Радыё Свабода", што аднаго з затрыманых у раёне Акадэміі навук забрала хуткая дапамога. Медыкам перадалі яго з аўтазаку. Прэс-сакратар МУС папярэдне паведаміла, што ў затрыманага здарыўся прыступ эпілепсіі. Цяпер ён шпіталізаваны.
Спіс затрыманых
- Уладзіслаў Лакутэш
- Кацярына Ластоўская
- Юлія Гагуліна (ёй зламалі руку пры затрыманні. Яна цяпер у лякарні №6)
- Раман Жарабцоў (Кастрычніцкі РУУС)
- Канстанцін Бурдо (у ІЧУ на Акрэсціна да суда)
- Сяргей Герт (у ІЧУ на Акрэсціна да суда)
- Ілля Вадалазкін (у ЦІП на Акрэсціна да суда ў Цэнтральным РАУС)
- Аляксандр Аляксандраў (знаходзіцца ў бальніцы)
- 18-гадовы хлопец
- Дзмітрый Кавалёў
Інфармацыя дапаўняецца.
Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі на мірнай акцыі паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" наступнымі спосабамі:
Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў
Вясна-бот