viasna on patreon

У Менску затрымалі перакладчыцу, якая дапамагала польскаму журналісту

2020 2020-08-09T15:47:47+0300 2020-08-09T15:52:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vybary_899.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску затрымалі Ганну Шамко, якая перакладала для польскага журналіста Мачэка Пясецкага, паведамляе Радыё Свабода.

«Ганну, журналіста затрымалі ў той час, калі яны бралі інтэрвію ў незалежных назіральнікаў на вуліцы Жукоўскага. Журналіста праз пару гадзін выпусцілі, а яе і як мінімум адну дзяўчыну завезлі ў Кастрычнцікі РУУС, потым у турму на Акрэсьціна, а сёньня раніцай нібыта ў Жодзіна», — сказаў Свабодзе муж Ганны Канстанцін. Ганна змагла патэлефанаваць з пастарунку, але не сказала ў чым яе абвінавачваюць.

Канстанцін сказаў, што перадаць Ганне перадачу не ўдалося. У пастарунку Канстанціну сказалі, што яе будуць судзіць нібыта заўтра, але ў якім судзе і ў колькі пакуль невядома. У інтэрнэце аб’яўлены збор сродкаў на адваката для Ганны Шамко, на штраф і перадачу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства