Выбівалі дзверы сякерай. Мастака Кузьміча затрымалі да суда Дапоўнена
Мастака Аляксея Кузьміча, які правёў мастацкую акцыю на выбарчым участку ў мінскай школе № 44, забралі на допыт у Цэнтральнае РАУС. Пра гэта паведаміў тг-канал "Нашай Нівы".
Як піша tut.by, мастак намаляваў на бюлетэні фалічны сымбаль, прымацаваў яго сабе на грудзі і так прастаяў, напалову аголены, паўхвіліны. Каб атрымаць бюлетэнь, Аляксей Кузьміч з'явіўся на выбарчы ўчастак ў плашчы да каленаў. Як паведамляе "Радыё Свабода", у такім жа выглядзе Кузьміч выйшаў уначы ў Мінск і стаў перад калёнай тэхнікі, якую выкарыстоўвалі для разгону мітынгоўцаў.
Па інфармацыі Свабоды, з ранку 10 жніўня да мастака ў кватэру ламіліся невядомыя, а потым пачалі выбіваць дзверы сякерай. Каля 13:00 яго затрымалі. Вядома, што Аляксея Кузьміча забралі ў Цэнтральны РАУС нібыта "на допыт па ўчорашнім перфомансе".
У 15:41 мастак паспеў паведаміць TUT.BY, што яго затрымалі на суткі. Заўтра адбудзецца суд.
Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі на акцыі пратэсту паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber),
- @ViasnaSOS — тэлеграм.
- + 375 17 377 55 40
Спісы затрыманых:
Затрыманні дзявятага жніўня ў Мінску. Спіс
У рэгіёнах Беларусі працягваюць затрымліваць актывістаў і назіральнікаў 9 жніўня. Спіс