viasna on patreon

У Брэсце і Маладзечне затрымалі праваабаронцаў "Вясны"

2020 2020-08-10T20:03:20+0300 2020-08-10T20:58:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest_15kra_viasna_27.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Вялічкін. Фота: ПЦ "Вясна" (2019 год)

Уладзімір Вялічкін. Фота: ПЦ "Вясна" (2019 год)

Увечары 10 жніўня ў Брэсце і Маладзечне затрыманы праваабаронцы "Вясны" і доўгатэрміновыя назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Вялічкін (Брэст) і Алесь Капуцкі (Маладзечна).

Уладзімір Вялічкін назіраў за судовымі працэсамі над затрыманымі берасцейцамі, яго затрымалі прама ў будынку суда. Падрабязнасці высвятляюцца.

Алесь Капуцкі прысутнічаў у якасці назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага камітэту на сённяшняй акцыі ў Маладзечне. Там яго і затрымалі. 

Нагадаем, напярэдадні ў Светлагорску затрыманая праваабаронцы "Вясны" Алену Маслюкову, на яе склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП.

Будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства