У Барысаве затрымалі праваабаронцу "Вясны" Алега Мацкевіча
https://spring96.org./be/news/98968
2020
2020-08-11T14:41:43+0300
2020-08-11T14:41:43+0300
2020-08-11T14:41:44+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/mackievij_aleh.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома, 10 жніўня ў Барысаве быў затрыманы праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч. Яму патэлефанавалі з міліцыі і папрасілі прыйсці для допыта ў межах нейкай крымінальнай справы. Праваабаронца адмовіўся ісці без позвы ў міліцыю.
Яго затрымалі, калі ён хадзіў у выбарчую камісію атрымаць зварот па скарзе, якую раней падаваў. Супрацоўнікі міліцыі яго там і затрымалі. Цяпер ён знаходзіцца ў мясцовым РАУСе.
Гэта ўжо чацвёрты рэгіянальны каардынатар "Вясны" у рэгіёнах, якога затрымалі цягам апошніх дзён. Раней у Светлагорску затрымалі Алену Маслюкову, у Брэсце — Уладзіміра Вялічкіна, у Маладзечне — Алеся Капуцкага. Адміністрацыйным арыштам на 10 сутак пакараныя магілёўскія праваабаронцы "Вясны" Аляксандр і Алесь Бураковы.