viasna on patreon

Да 25 сутак, судовыя канвееры ў ізалятарах. Суды 11 жніўня ў Мінску і рэгіёнах Дапоўнена

2020 2020-08-11T20:01:00+0300 2020-08-13T13:46:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_matalok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёры і валанцёркі Валанцёрскай службы «Вясны» працягваюць маніторыць суды ў Мінску і некаторых рэгіёнах. 

Суды ў Мінску і рэгіёнах 10 жніўня. Спісы

Па афіцыйных дадзеных падчас мірных акцый пасля выбараў па усёй Беларусі былі затрыманыя каля трох тысяч чалавек. «Вясна» працягвае збіраць дадзеныя пра гэтых людзей у Мінску і рэгіёнах. 10 жніўня чакалася, што над імі адбудуцца суды. 

З учарашняга дня ў Жодзіна працягваецца практыка судоў прама ў будынках ізалятара і турмы. Там адбываецца судовы канвеер, у якім бяруць удзел суддзі з навакольных гарадоў і некалькіх раённых судоў сталіцы. Вядома, што 10 жніўня ў Жодзіна асудзілі 20 чалавек. У асноўным, затрыманых мужчын асудзілі на 10 сутак. Вядома, што пяць чалавек адпусцілі на волю. Інфармацыі пра прозвішчы асуджаных і ў чым канкрэтна іх абвінавацілі няма. 

Па інфармацыі валанцёраў «Вясны», там усіх судзяць па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Калі чалавек прызнае віну, то яго адпускаюць. Таксама тыя, хто выйшаў з ізалятара паведамляе пра вельмі дрэнныя ўмовы ўтрымання.

Валанцёры "Вясны" з мінскіх судоў паведамляюць наступныя вядомыя вынікі:

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска:

  • Назіральніца Марта-Дарыя Клінава – 15 сутак (арт. 17.1, 23.4 КаАП, суддзя Рудэнка)
  • Назіральніца Дарына Рэўт,
  • Перакладчыца Ганна Шамко – 42 базавыя штрафу;
  • Наталля Дзянісава (суддзя Лаўрыновіч) – 30 базавыя штрафу;

Суд Партызанскага раёна Мінска:

  • назіральнік Аляксандр Лускін (арт. 23.4, 17.1 КаАП, суддзя Кочык) – 25 сутак арышту;
  • Дзмітрый Бахановіч (арт. 17.1 і 23.4 КаАП за 9 жніўня) – 25 сутак;
  • Дзмітрый Іваноў (затрыманы 9 жніўня ўвечары каля выбарчага ўчастка, арт. 23.4, 17.1 КаАП) – 20 сутак арышту.

Суд Ленінскага раёна Мінска:

  • Аляксандр Фялюта (затрыманы 11 жніўня за акцыю на пуцях у метро) – 10 сутак арышту;
metro_akcia.jpg
Аляксандр Фялюта 11 жніўня ў метро

  • Аляксандр Шэшка (затрыманы 11 жніўня).

Суды ў Мінску:

  • Святлана Сугака – 10 сутак арышту;
  • Надзея Бродская – 13 сутак арышту.

Асудзілі ў ЦІП 11 жніўня:

  • Марыя Кошчыц – 20 базавых;
  • Вераніка Кухараўская – 20 базавых;
  • Валерыя Дзмітрыева – 20 базавых;
  • Анастасія Цярэнцьева – 20 базавых;
  • Дар'я Багушэвіч – 5 базавых;
  • Ірына Кравец – 25 базавых;
  • Дар'я Андрыянава – 25 базавых;
  • Ігар Міраж – 20 базавых;
  • Лідзія Галоўка –  25 базавых;
  • Уладзіслава Сцяпанава – 5 сутак;
  • Артур Хрышчановіч – 30 базавых;
  • Вольга Літвіна – 5 сутак;
  • Вольга Гром (аг. Клейнікі) – справа адпраўлена на дапрацоўку;
  • Аляксей Дзямідовіч – 7 базавых;
  • Аляксандр Лускін – 25 сутак;
  • Святлана Сугака – 10 сутак арышту;
  • Надзея Бродская – 13 сутак арышту.

Праваабаронцам "Вясны" паведамляюць, што на затрыманых 10 жніўня на Камароўскім рынку склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП. Адразу выдалі позву ў суд на 19-га жніўня ў суд Першамайскага раёна Мінска.

Гомель

  • Антон Грыбоўскі – 3 суток (ч. 1 арт. 23.34 КаАП).

Старыя Дарогі

Як паведамляюць валанцёры "Вясны", усім затрыманых у Салігорску 9 жніўня павезлі ў Старыя Дарогі, дзе асудзілі на 10 да 15 сутак. 

  • затрыманы 9 жніўня ў Салігорску Максім Серада – 12 сутак (Старадарожскі РАУС).

"Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміла, што журналіста Сваніслава Івашкевіча аштрафавалі на 30 базавых. Але невядома пакуль па якому артыкулу яго асудзілі.

Пружаны

Як паведамляюць карыстальнікі тэлеграм-канала "Пружаны: ідэі, падзеі, змены" 11 жніўня ў Пружанах адбыліся суды над затрыманымі 10 жніўня на вуліцах горада Пружан 27 жыхарамі. У асноўным, прысудзілі па 10 сутак.

Магілёў

Таксама судовы канвеер 11 жніўня працягваецца і ў Магілёве. Усіх затрыманых падчас акцый пратэсту судзяць наўпрост у памяшканні ізалятары. Суды праходзяць фактычна ў закрытым рэжыме. Усіх судзяць па ч. 1 арт. 23.34 КаАП. 

"Вясне" вядомыя наступныя вынікі судоў:

  • М. Бабічаў – 15 сутак;
  • А. Кавалёў – 10 сутак;
  • І. Рудніцкі – 15 сутак;
  • К. Жыланоў – 10 сутак;

Бабруйск

  • Галіна Смірнова – суд аб'явіў перапынак да 20 жніўня, актывістку адпусцілі на волю;
  • Андрэй Абрамовіч – 20 базавых штрафу;
  • журналіст Яўген Васьковіч – 12 сутак арышту.

Пяцьсот чалавек затрымана ў Гомелі 10 жніўня

У ізалятар усе не зьмясьціліся — там толькі каля 100 месцаў. Некаторых зьмясьцілі ў СІЗА, нехта застецца ў РАУС, на іх не пасьпяваюць складаць пратаколы. Сёньня маюць адбыцца суды над затрыманымі, над некаторымі будуць праходзіць у ізалятары, пацьвердзілі ў канцылярыі суду.

Ворша

  • Екацярына Гарэлікава – па арт. 23.34 КаАП (за ўдзел у акцыі 9 жніўня) – 25 базавых штрафу;
  • Аляксандр Гарэлікаў – па арт. 23.34 КаАП (за ўдзел у акцыі 9 жніўня) – 7 сутак арышту;
  • Аляксандр Школьнікаў – суд адправіў справу на дапрацоўку 10 жніўня.

Брэст

Суды па ч. 1 арт. 23.34 КаАП:

  • Ю. Цімафееў – 12 сутак (суддзя Аляксандр Семянчук);
  • Андрэй Якцевіч – 10 сутак (суддзя Святаслаў Каліна);
  • Андрэй Шарэнда – 10 сутак (судзьдзя Вера Філонік);
  • В. Сычэвіч – 10 сутак (суддзя Дзмітрый Куроўскі);
  • Іванюк – 10 сутак (суддзя Алена Кавальчук);
  • А. Уладзімір – 10 сутак (суддзя Ала Вінаградава);
  • Л. Мышленнік – 10 сутак (суддзя Дзмітрый Куроўскі);
  • Р. Каховіч – 15 сутак (суддзя Ала Вінаградава);
  • М. Харынскі – 12 сутак (суддзя Ала Вінаградава).

Інфармацыя дапаўняецца і ўдакладняецца.


Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі на акцыі пратэсту паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber),
  • @ViasnaSOS — тэлеграм.
  • + 375 17 377 55 40

Спісы затрыманых:

Спіс затрыманых 9 і 10 жніўня ў Мінску

9 жніўня ў Беларусі праходзяць выбары прэзідэнта. Уся выбарчая кампанія, якая распачалася 8 траўня і цягнулася тры месяцы, суправаджалася масавымі рэпрэсіямі супраць грамадскіх актывістаў, незалежных журналістаў і блогераў.

 Спіс затрыманых у рэгіёнах Беларусі 9 і 10 жніўня

У асноўны дзень выбараў прэзідэнта па краіне працягваюць затрымліваць грамадзянскіх актывістаў і альтэрнатыўных назіральнікаў. ПЦ "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства