Міжнародная супольнасць аб фальсіфікацыі выбараў і маштабнае гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў мірных пратэстаў у Беларусі
Зварот сябраў Платформы грамадзянскай салідарнасці
Ніжэйпадпісаныя арганізацыі, сябры Платформы грамадзянскай салідарнасці, выказваюць сваё ўзрушэнне і абурэнне з нагоды таго, як урад маніпуляваў прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 9 жніўня.
Мы падтрымліваем мірныя пратэсты беларусаў супраць гэтага ганебнага парушэння стандартаў правядзення выбараў, ўзгодненых ў рамках АБСЕ. Мы рашуча асуджаем непрапарцыйнае і празмернае ўжыванне гвалту сіламі бяспекі і масавыя затрыманні некалькіх тысяч удзельнікаў пратэстаў па ўсёй краіне.
Тыдні, якія папярэднічалі дню выбараў, былі азмрочаныя сістэмнымі і сістэматычнымі парушэннямі асноўных правоў і свабод. У такім становішчы адсутнічалі ўмовы для свабодных і справядлівых выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Мы сталі сведкамі таго, як незалежных кандыдатаў незаконна пазбавілі права ўдзельнічаць у выбарах. Некалькі кандыдатаў, іх прыхільнікі і іншыя асобы, якія ставяць пад сумнеў бягучую палітыку ўрада, падвяргаліся пераследам з ужываннем крымінальных і адміністрацыйных мер, а іх свабода выказвання меркавання была сур'ёзна абмежаваная. Паводле звестак беларускіх праваабарончых арганізацый, напярэдадні выбараў пад вартай знаходзіліся 26 палітычных зняволеных. Незалежнае ўнутранае назіранне за выбарамі было сарвана пад ілжывымі падставамі, і многія незалежныя назіральнікі былі незаконна затрыманыя. Міжнароднае назіранне за выбарамі, у тым ліку з боку АБСЕ, было заблакавана ўладамі. Асвятленне выбараў у СМІ было жорстка абмежаванае.
У дзень выбараў тыя нешматлікія незалежныя назіральнікі за выбарамі, якія прысутнічалі на выбарчых участках, а таксама журналісты і грамадскія актывісты паведамілі аб масавых фальсіфікацыях. Шэраг замежных журналістаў былі затрыманыя і дастаўленыя ў аддзяленні міліцыі з-за адсутнасці акрэдытацыі, на якую большасць з іх своечасова падавалі заяўкі, але атрымалі адмовы. Інтэрнэт і мабільная сувязь у краіне працавалі дрэнна з самае раніцы ў дзень выбараў, і большасць сацыяльных сетак і незалежных навінавых сайтаў былі заблакаваныя. Да вечара ў Мінск прыбыла ваенная тэхніка; грамадскі транспарт не функцыянаваў. Пасля абвяшчэння папярэдніх афіцыйных вынікаў выбараў увечары 9 жніўня масавыя мірныя акцыі пратэсту пачаліся ў цэнтрах Менска, Берасця, Магілёва і дзясяткаў іншых гарадоў краіны. Сведкі паведамлялі аб жорсткіх нападах супрацоўнікаў АМАПа на пратэстоўцаў. Яны выкарыстоўвалі вадамёты, святлосігнальныя гранаты, гумовыя кулі, слёзатачывы газ і жорсткую сілу супраць пратэстуючых. Дзясяткі параненых з боку ўдзельнікаў пратэстаў знаходзяцца ў шпіталях; некаторыя знаходзяцца ў крытычным стане. Па афіцыйных дадзеных, затрымана не менш за трох тысяч пратэстоўцаў.
Улічваючы развіццё падзей напярэдадні выбараў і ў дзень выбараў, мы лічым гэтыя выбары самымі жорсткімі і непразрыстымі ў сучаснай гісторыі Беларусі. Афіцыйныя вынікі выбараў нельга лічыць адлюстраваннем сапраўднай волі беларускага народа
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі:
- прызнаць масавыя парушэнні пры правядзенні выбараў і апублікаваць вынікі выбараў, якія адлюстроўваюць сапраўдны выбар беларускага народа;
- ўступіць у прамы дыялог з прадстаўнікамі незалежных кандыдатаў, каб знайсці мірны і законны выхад з крызісу;
- неадкладна спыніць неабгрунтаваны гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў, вызваліць затрыманых і паважаць права на мірныя сходы;
- выконваць правы ўсіх затрыманых, неадкладна паведамляць членам іх сем'яў аб іх месцазнаходжанні і забяспечваць бесперашкодны доступ для адвакатаў;
- правесці незалежнае, хуткае і эфектыўнае расследаванне выпадкаў гвалту з максімальнай празрыстасцю і пад міжнародным кантролем, каб пакласці канец беспакаранасці з боку сіл бяспекі;
- спыніць блакаванне Інтэрнэту і стварэнне перашкод для працы журналістаў.
Мы заклікаем міжнародную супольнасць і, у прыватнасці, іншыя дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ:
- не прызнаваць афіцыйна абвешчаныя вынікі выбараў;
- накіраваць неадкладныя намаганні на дэ-эскалацыю і пачатак апасродкаванага дыялогу аб мірным выхадзе з крызісу з захаваннем прынцыпаў міжнароднага права, які павінен уключаць усе пласты беларускага грамадства, якія хочуць удзельнічаць у гэтым працэсе;
- правесці тэрміновае абмеркаванне крызісу ў Беларусі ў рамках АБСЕ і разгледзець магчымасць выкарыстання Маскоўскага механізму АБСЕ як найбольш актуальнага і мэтазгоднага спосабу правядзення міжнародна-прызнанага расследавання падзей у Беларусі;
- правесці тэрміновыя кансультацыі па падзеях у Беларусі ў рамках ЕС і разгледзець магчымасць прыняцця актуальных і адэкватных мер рэагавання на, магчыма, самыя жорсткія і непразрыстыя выбары ў сучаснай гісторыі Беларусі;
- правесці тэрміновае абмеркаванне крызісу ў Беларусі на маючым адбыцца пасяджэнні Рады ААН па правах чалавека. Мы заклікаем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ўзяць на сябе вядучую ролю ў фармуляванні рэакцыі Упраўлення Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека на падзеі ў Беларусі, а Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі падрыхтаваць тэрміновы даклад і прадставіць яго на маючай адбыцца сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Спіс арганізацый, якія падтрымалі зварот:
- Цэнтр грамадзянскіх свабодаў (Украіна)
- Center for Participation and Development (Грузія)
- Truth Hounds (Украіна)
- Венгерскі Хельсінкскі камітэт
- Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў (Украіна)
- Фонд "Грамадскі вердыкт" (Расія)
- Балгарскі Хельсінкскі Камітэт
- Фундацыя рэгіянальных ініцыятыў (Украіна)
- Хельсінкскі Камітэт правоў чалавека ў Сербіі
- Міжнароднае партнёрства для правоў чалавека (Бельгія)
- Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (Бельгія)
- Цэнтр па правах чалавека (Грузія)
- Харкаўскі рэгіянальны фонд "грамадская альтэрнатыва" (Украіна)
- Грамадскае аб'яднанне "Годнасць" (Казахстан)
- Нідэрландскі Хельсінкскі Камітэт
- Цэнтр па правах чалавека "Зміна" (Украіна)
- Хельсінкская грамадзянская Асамблея - Ванадзор (Арменія)
- ДРА - Нямецка-рускі абмен (Германія)
- Цэнтр развіцця дэмакратыі і правоў чалавека (Расія)
- Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава
- Freedom Files (Польшча)
- Офіс грамадзянскіх свабод (Таджыкістан)
- Фонд Дамоў правоў чалавека (Нарвегія)
- Хельсінкскі фонд па правах чалавека (Польшча)
- Цэнтр "Сацыяльнае дзеянне" (Украіна)
- Грамадскае аб'яднанне «Праваабарончы рух: Бір Дуйно Кыргызстан»
- Швейцарскі Хельсінкскі Камітэт
- Грамадзянскі кантроль (Расія)
- Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт
- Інстытут свабоды і бяспекі журналістаў (Азербайджан/Швейцарыя)
- Клуб правоў чалавека (Азербайджан/Швейцарыя)
- Маскоўская Хельсінкская група (Расія)
- Грамадскі фонд "Голас свабоды" (Кыргызстан)
- Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" (Расія)
- Сетка АБСЕ (Швецыя)
- Інфармацыйна-аналітычны цэнтр «СОВА» (Расія)
- Жанчыны Дона (Расія)
- Праваабарончы цэнтр Азербайджана
- Казахстанскае Міжнароднае бюро па правах чалавека і захаванні законнасці
- Хельсінская асацыяцыя (Арменія)
- Грузінскі цэнтр псіхасацыяльнай і медыцынскай рэабілітацыі ахвяр катаванняў
- CH (Switzerland)
- Прома ЛЕКС (Малдова)
- Хельсінкскі Камітэт па правах чалавека ў Славакіі