viasna on patreon

"Вясна" дапаможа абскардзіць дзеянні сілавікоў пры затрыманні мірных грамадзян. Інструкцыя

2020 2020-08-12T11:42:48+0300 2020-08-12T11:47:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/protest_tutby_photo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота TUT.BY

Фота TUT.BY

Праваабарончы цэнтр “Вясна” публікуе інструкцыю для тых, хто жадае абскардзіць незаконныя дзеянні супрацоўнікаў унутраных спраў і іншых сілавых структур, якія прымалі ўдзел у разгоне мірных акцый пратэсту.

Якія варыянты існуюць?

  • ВАРЫЯНТ 1

Самастойна звярнуцца ў раённы аддзел Следчага камітэта з заявай аб здзяйсненні ў вашым дачыненні злачынства, кароткім апісаннем сітуацыі і патрабаваннем аб прыцягненні асоб, якія прычынілі вам шкоду, да адказнасці за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага арт. 426 КК РБ (перавышэнне ўлады) або 455 КК РБ (перавышэнне ўлады ваеннаслужачым) - так альтэрнатыўна і пазначыць у заяве. 

Апісанне вашага звароту дашліце, калі ласка, на любы з каналаў сувязі ПЦ "Вясна". Мы будзем збіраць і аналізаваць інфармацыю аб катаваннях і жорсткім абыходжанні, рыхтаваць звароты ў міжнародныя органы і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. 

Пасля атрымання пісьмовага адказу Следчага камітэта звярніцеся ў "Вясну" для далейшых дзеянняў.

  • ВАРЫЯНТ 2

Напісаць "Вясне" на любы канал сувязі:

  1. Вашы прозвішча, імя, адрас, спосаб сувязі,
  2. Што, дзе, калі здарылася, якія наступствы для вас ці навакольных,
  3. згодны / не згодны на публікацыю, з імем / без імя

Праз кароткі час з вамі звяжацца юрыст і перашле вам аформленую заяву для Следчага камітэту або пракуратуры. У некаторых выпадках (напрыклад, калі трэба правесці агляд цялесных пашкоджанняў), вам прыйдзецца звярнуцца асабіста ў гэтыя органы.

  • ВАРЫЯНТ 3

Звярнуцца асабіста ў грамадскую прыёмную ПЦ "Вясна" за складаннем скаргі.

Калі ласка, майце на ўвазе, што магчымасці па прыёме людзей зараз абмежаваныя, таму выкарыстоўвайце па магчымасці два першыя варыянты.

Кантакты праваабаронцаў у Мінску і рэгіёнах

З вашай дапамогай мы зможам весці больш якасны маніторынг сітуацыі з правамі чалавека па ўсёй краіне і распаўсюджваць больш дакладную інфармацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства