viasna on patreon

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

2020 2020-10-27T14:19:00+0300 2022-03-02T14:56:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cip_okrestina_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
ЦІП на Акрэсціна. Фота: nn.by

ЦІП на Акрэсціна. Фота: nn.by

У сувязі з маштабнымі затрыманнямі ў Мінску ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх.

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Міліцыя

Пасля затрыманняў людзей, як правіла, для складання пратаколу адвозяць у РУУС таго раёна, дзе адбылося затрыманне. Можна тэлефанаваць у дзяжурную частку і спрабаваць даведацца, ці паступаў чалавек да іх. На практыцы – у РУУС амаль заўсёды адмаўляюць наяўнасць у іх затрыманых.

Нумары дзяжурных РУУС Мінска:

  • Заводскі РУУС: +375173400202
  • Ленінскі РУУС: +375173676202
  • Маскоўскі РУУС: +375172471815
  • Кастрычніцкі РУУС: +375172220446, +375172220442
  • Партызанскі РУУС: +375293560250, +375172784856, +375172784866
  • Першамайскі РУУС: +375293560260, +375172800202, +375172802442
  • Савецкі РУУС: +375293560270, +375172920202, +37517292 95 54
  • Цэнтральны РУУС: +375293560290, +375173680202
  • Фрунзенскі РУУС: +375293560280, +375173759825

Калі праз тры гадзіны чалавека не адпусцілі, яго могуць даставіць у ЦІП або ІЧУ. Апошнім часам склалася практыка, што частку людзей з мінскіх і ЦІП, і ІЧУ перавозяць у ІЧУ Жодзіна і СІЗА Баранавічаў.

Для Мінска актуальныя наступныя адрасы і тэлефоны:

  • ЦІП (Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў)
    1-й зав. Акрэсціна, 36. Тэл.: 8017-372-73-80, 8 017 222-89-13
  • ІЧУ г. Мінска: 1 зав. Акрэсціна, 36А. Тэл.: 8 017 372-74-11, 8 017 239-47-31
  • ІЧУ Мінскага раёна (тут знаходзяцца людзі, затрыманыя ў Мінскім раёне):
    г. Мінск, вул. 20, 8 017 268-88-02, 8 017 229-07-02
    Нумар дзяжурнага: 8 (017) 370-36-36
  • ІЧУ Жодзіна:
    222160, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая 22а
    Інфармацыю можна атрымаць па наступных нумарах: +375177546819 і +375177567434.
  • СІЗА Баранавічаў:
    225320 г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В
    Аператыўна-дзяжурная служба СІЗА Барановіч, тэл. +375 (163) 65-02-01.
  • ІЧУ г. Слуцка (у жніўні частку затрыманых людзей прывозілі туды):
    223610, г. Слуцк, вул. Уласаўца, 12
    Аператыўна-дзяжурная служба: (8-01795) 6-26-62
    Аператыўна-дзяжурная служба Слуцкага РАУС: (8-01795) 6-26-62

Таксама блізкімі затрыманых былі створаныя адмысловыя тэлеграм-каналы:

Калі не паведамляюць, дзе знаходзіцца чалавек, можна падаць скаргу за дзеянні супрацоўнікаў МУС.

Бальніца

Затрыманыя могуць быць дастаўлены ў бальніцу, калі атрымалі моцныя траўмы. Пазнаваць у першую чаргу стаіць у хуткай дапамогі па тэлефоне 103, а таксама абзвоньваць бальніцы горада:

  • Траўмапункт бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі: +375 17 212-76-21
  • Галоўны ваенны шпіталь: +375 17 284-31-28
  • Рэспубліканскі апёкавы цэнтр: +375 17 287-00-37
  • Мінская абласная клінічная бальніца: +375 17 265-20-53
  • Раённая станцыя хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі: +375 17 505-20-03
  • 1-я гарадская клінічная бальніца: +375 17 331-92-58, праспект Незалежнасці, 64
  • 2-я гарадская клінічная бальніца: +375 17 327-50-29, вул. Энгельса, 25
  • 3-я гарадская клінічная бальніца імя Е. В. Клумава: +375 17 226-04-12, вул. Леніна, 30
  • 4-я гарадская клінічная бальніца імя М. Я. Саўчанкі: +375 17 242-36-60, вул. Р.Люксембург, 110
  • 5-я гарадская клінічная бальніца: +375 17 295-33-02, вул. Філатава, 9
  • 6-я гарадская клінічная бальніца: +375 17 245-10-01, вул. Уральская, 5
  • 9-я гарадская клінічная бальніца, Мінскі НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі: +375 17 277-10-91
  • 10-я гарадская клінічная бальніца: +375 17 345-30-46, вул. Убарэвіча, 73
  • 11-я гарадская клінічная бальніца: +375 17 225-88-52, вул. Каржанеўскага, 4
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія»: +375 17 222-22-32, вул. Р.Люксембург, 110

Суд

Калі затрыманага не адпусцілі, то хутчэй за ўсё яго будуць судзіць. Суд мусіць адбыцца цягам 72 гадзін з моманту затрымання.

Даведацца, ці паступіла справа блізкага сваяка ў суд, можна ў канцылярыі суда па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях:

  • суд Заводскага раёна Мінска: +375 17 330 51 08
  • суд Ленінскага раёна Мінска: +375 17 374 63 68
  • суд Маскоўскага раёна Мінска: +375 17 277 01 88
  • суд Кастрычніцкага раёна Мінска: +375 17 374 64 13
  • суд Партызанскага раёна Мінска: +375 17 358 64 20
  • суд Першамайскага раёна Мінска: +375 17 285 73 39
  • суд Савецкага раёна Мінска: +375 17 272 48 73
  • суд Фрунзенскага раёна Мінска: +375 17 308 91 18
  • суд Цэнтральнага раёна Мінска: +375 17 226 01 76
  • суд Мінскага раёна: +375 17 373 04 88; +375 17 374 04 87
  • суд горада Жодзіна: +375 17 756 65 14 (канцылярыя), +375 17 756 64 86 (сакратар).

Таксама зараз суды могуць праходзіць прама ў ІЧУ, куды не дапускаюць сваякоў затрыманых.

Праваабаронцы

Праваабаронцы "Вясны" збіраюць дадзеныя аб затрыманых у Мінску і рэгіёнах. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведаміце пра гэта праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію "Вясны" ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны"

Як я магу дапамагчы блізкаму чалавеку, калі яго ці яе затрымалі?

Важная інфармацыя для родных і сяброў затрыманых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства