"Вясна" працягвае збор і дакументаванне фактаў катаванняў у Беларусі Дапоўнена
Гвалт і катаванні ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту не спыняюцца ў Беларусі і па сённяшні дзень. Новыя выпадкі сталі вядомыя праваабаронцам пасля разгону мірнага шэсця ў Мінску 8 лістапада, калі ў шпіталі патрапілі дзесяткі людзей са слядамі збіцця і іншымі траўмамі, атрыманымі ад дзеянняў прадстаўнікоў сілавых структур.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў працягвае кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў. Вашы гісторыі і сведчанні стануць доказамі злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.
Што неабходна зрабіць?
Калі вы былі збітыя пры затрыманні або ў РУУС/ІЧУ, напішыце падрабязна сваю гісторыю:
- укажыце дату, месца і акалічнасці вашага затрымання,
- месца ўтрымання і ўмовы там;
- укажыце дадзеныя, якія дапамогуць ідэнтыфікаваць прадстаўнікоў улады ў выпадку расследавання (прозвішчы, нумары, званні, прыкметы);
- зрабіце некалькі здымкаў цялесных пашкоджанняў (калі ёсць) на лічбавую камеру пры натуральным асвятленні
Паведаміце нам, калі хочаце пакінуць свае імёны ў таямніцы.
Самы просты шлях - запоўніце гугл-форму "Збор і дакументаванне фактаў катаванняў"
АБО
Дашліце файлы з апісаннем і здымкамі на электронны адрас: tortures2020@gmail.com
АБО
звяжыцеся з нашымі журналістамі або юрыстамі, узгадніце сустрэчу і раскажыце сваю гісторыю пад відэазапіс праз Тэлеграм @Viasnadoc.
У асаблівых выпадках ваша ананімнасць захаваецца, але ў першую чаргу важныя гісторыі тых, хто гатовы не хаваць сваіх імёнаў.
Адначасова вы можаце папрасіць дапамогі ў складанні скаргі на незаконнае затрыманне, забароненае абыходжанне з боку супрацоўнікаў міліцыі, іншыя парушэнні прадстаўнікоў улады.
Таксама запоўніце формы, калі неабходная:
Збор і дакументаванне фактаў катаванняў: чаму гэта важна