viasna on patreon

Мінск: Жорсткае затрыманне ўкраінскіх праваабаронцаў. У Таццяны Равякі - ператрус Дапоўнена

2020 2020-08-12T20:25:33+0300 2020-08-13T09:27:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vostok-sos-_-hromadske-.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Момант затрымання Яўгена Васільева. Скрыншот з відэа.

Момант затрымання Яўгена Васільева. Скрыншот з відэа.

На плошчы Перамогі ў Мiнску 12 жніўня супрацоўнікі амапу жорстка затрымалі украінскіх праваабаронцаў і  валанцёраў дабрачыннай арганізацыі "Усход SOS" Канстанціна Рэуцкага і Яўгена Васільева. Рэуцкі здымаў момант затрымання грамадзяніна супрацоўнікамі ДАІ каля Плошчы Перамогi.

Пазней сайт hromadske.ua паведаміў, што іх кіраўніцтва спрабуе звязацца з Амбасадай Украіны ў Беларусі, аднак там пакуль не адказваюць.

Пазней у МЗС Украіны адрэагавалі на затрыманне ўкраінцаў.

Дапоўнена

Каля 23 гадзін да праваабаронцы Таццяны Равякі прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з ператрусам. 

Ператрус звязаны са справай украінскіх праваабаронцаў, нібыта ў рамках справы па артыкуле 293 КК РБ (масавыя беспарадкі). Яны спыняліся ў Равякі на час знаходжання ў Мінску.

Ператрус доўжыўся паўгадзіны, праводзіў Следчы камітэт па горадзе Мінску. Канфіскавалі кампутар Канстанціна Рэуцкага, кампутар Таццяны Равякі і пашпарт Яўгена Васільева.

Па стане на раніцу 12 жніўня ў МЗС Украіны паведамлялі, што ў Беларусі затрымалі 9 украінцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства