viasna on patreon

Каго судзілі 12 жніўня ў Беларусі Дапоўнена

2020 2020-08-12T20:26:20+0300 2020-08-13T13:50:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_saveckaga_raena_minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі 12 жніўня працягваюцца суды над затрыманымі падчас мірных акцый пратэсту, журналістамі і назіральнікамі на выбарах. Праваабаронцам і сваякам затрыманых амаль немагчыма атрымаць інфармацыю пра вынікі судоў, бо часта яны адбываюцца наўпрост у будынках ізалятараў, куды не пускаюць нават адвакатаў. 

Інфармацыя абнаўляецца і дапаўняецца.

Суды ў Мінску і рэгіёнах 10 жніўня. Спісы

Па афіцыйных дадзеных падчас мірных акцый пасля выбараў па усёй Беларусі былі затрыманыя каля трох тысяч чалавек. «Вясна» працягвае збіраць дадзеныя пра гэтых людзей у Мінску і рэгіёнах. 10 жніўня чакалася, што над імі адбудуцца суды. 

Да 25 сутак, судовыя канвееры ў ізалятарах. Суды 11 жніўня ў Мінску і рэгіёнах

Валанцёры і валанцёркі Валанцёрскай службы «Вясны» працягваюць маніторыць суды ў Мінску і некаторых рэгіёнах.

Мінск

Суд Цэнтральнага раёна Мінска

  • Аляксандр Казлоў – 15 сутак;
  • Аляксандр Міцкевіч – 15 сутак;
  • Аляксандр Задзіран – 15 сутак;
  • Мікалай Яўтушэнка – 15 сутак.

Суд Партызанскага раёна Мінска

  • Васіль Юфераў – 25 сутак;
  • Яраслаў Юфераў – 25 сутак.

Суд Кастрычнікага раёна Мінска

  • Алег Пільчук – 15 сутак
  • Анатоль Башура – 15 сутак
  • Назіральніца Інна Дабратвор – 20 базавых 

Суд Маскоўскага раёна Мінска

  • Аляксандр Капскі – 15 сутак.

Суд Заводскага раёна

  • Аляксей Галькевіч – 15 суток. 

Вядома, што ў Жодзіна на 15 сутак асудзілі Арцёма Даніленка.

Баранавічы:

  • Яўген Жураўскі – 15 сутак;
  • Сінько – 15 сутак.

Дзяржынск:

  • Міхаіл Марцінкевіч – 12 сутак арышту (суд Дзяржынскага раёна)

Добруш

  • Раман Дурко – 15 сутак (арт. 17.1 КаАП)
  • Міхаіл Курылін – 15 сутак (арт. 17.1 КаАП)

Чачэрск 

  • Сяргей Маслаў – 2 сутак (17.1 КаАП)

Гомель

  • Актывіст Legalize Belarus Мікіта Князеў – 10 сутак

Драгічын

Вядома, што ў Драгічыне за два дні акцый пратэсту затрымана больш 200 чалавек. З іх 56 пакінулі да суда. Судзілі 11 жніўня. Суды вёў старшыня Станкевіч. Жанчын асуджалі на “штрафы”, мужчын адпраўлялі на “суткі”:

  • Аляксандр  Кухареў – 10 базавых;
  • Калтунчык – 10 сутак;
  • Дзмітрый Угляніца – 10 сутак.

Івацэвічі

Затрыманую 7 жніўня Святлану Варановіч  за заклікі пасля выбараў ісці пад Івацэвічскі выканкам 12 жніўня Івацэвічскі суд аштрафаваў на 10 базавых.

Віцебск

  • журналіст "Белсата" Дзмітрый Казакевіч – 10 сутак;
  • фотакарэспандэнт "Народных новостей Витебска" – пасля трох сутак арышту суд адправіў справу на дапрацоўку;

Барысаў

Затрыманая ў ноч на 10 жніўня Алена Паўловіч – 28 базавых штрафу

Бяроза

  • Назіральніца Ірына Грышчук – 45 базавых штрафу (11 жніўня, суддзя Вакульчык)
  • Ілля Шыманскі – 10 сутак

Гомель

  • Уладзіслаў Цялёскін – 15 сутак арышту

Гродна

  • журналіст Руслан Кулевіч – 7 сутак арышту (суд Кастрычніцкага раёна, арт. 23.34 КаАП);
  • журналіст Алесь Дзянісаў – суд адправіў справу на дапрацоўку ((суд Кастрычніцкага раёна Гродна, арт. 23.34 КаАП).

Інфармацыю пра суды з Магілёва можна даведацца тут:

Інфармацыя пра затрыманых

Да нас паступаюць шматлікія сведчанні пра тое, што затрыманых збіваюць у Ленінскім РАУС.

  • Міхаіл Сінякоў – 7 сутак;
  • А. Гайкоў – 15 сутак;
  • Удодаў – 15 сутак.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber),
  • @ViasnaSOS - тэлеграм.
  • + 375 17 377 55 40
  • +375 44 734 45 51

Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны"

Як я магу дапамагчы блізкаму?

Важная інфармацыя для родных і сяброў затрыманых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства