viasna on patreon

Армянская грамадзянская супольнасць салідарная з Беларуссю

2020 2020-08-13T11:30:05+0300 2020-08-13T13:57:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/barykady-minsk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыкады ў Мінску. Фота: Еўрарадыё.

Барыкады ў Мінску. Фота: Еўрарадыё.

У той час, як прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян паспяшаўся павіншаваць А. Лукашэнку з перамогай у выбарах, армянскія праваабарончыя і грамадзянскія аб'яднанні выступілі з заявай, у якой асудзілі дзеянні ўладаў да, падчас і пасля выбараў, і заклікалі ўлады забяспечыць незалежны падлік галасоў і спыніць пераслед мірных дэманстрантаў. 

Мы, ніжэйпадпісаныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Арменіі, цвёрда перакананыя, што грамадзяне Беларусі павінны свабодна ажыццяўляць сваё права:

  • на змену ўраду шляхам свабодных і дэмакратычных выбараў, заснаваных на стандартах АБСЕ;
  • на свабодны і мірны пратэст супраць парушэнняў іх выбарчых правоў і правоў чалавека, а таксама дзеля сваёй абароны;
  • не падвяргацца гвалту, адвольнаму арышту альбо затрыманню;
  • мець поўны доступ да інфармацыі і сродкаў масавай інфармацыі.

Мы асуджаем перадвыбарчы пераслед палітычных апанентаў і іх прыхільнікаў; парушэнні падчас датэрміновага галасавання і дня выбараў, пра якія паведамляюць назіральнікі, уключаючы адвольныя затрыманні назіральнікаў і перашкоды іх працы; фальсіфікацыю вынікаў; паслявыбарчыя затрыманні, а таксама непрапарцыйнае і неабгрунтаванае выкарыстанне сілы міліцыяй, што прывяло прынамсі да адной ахвяры і некалькіх параненых.

Дэмакратыя і развіццё Арменіі некалькі разоў жорстка прыпыняліся ў выніку фальсіфікаваных выбараў. Падобнае парушэнне волі людзей у 2008 годзе і жорсткае падаўленне незадаволенасці насельніцтва прывялі да масавай узурпацыі ўлады, узмацнення беспакаранасці, карупцыі і сістэмнага злоўжывання правамі чалавека. Толькі праз рэвалюцыю ў 2018 годзе армянскі народ здолеў аднавіць справядлівасць, але нават да сённяшняга дня, праз два гады пасля таго, мы змагаемся з рэшткамі гвалту і карупцыі․

Такім чынам, у поўнай салідарнасці з беларускім народам мы адзначаем яго вялікую волю, стойкасць і гатоўнасць адстойваць законнае права выбару ўласнага ўрада, аднаўленне яго годнасці, правоў і справядлівасці.

Мы заклікаем выконваючага абавязкі Прэзідэнта Беларусі:

  • забяспечыць незалежны падлік галасоў і праверку выбарчага працэсу;
  • неадкладна спыніць пераслед палітычнай апазіцыі і мірных дэманстрантаў;
  • вызваліць усіх палітвязняў.

Аналітычны цэнтр па пытаннях глабалізацыі і рэгіянальнага супрацоўніцтва
Хельсінкскі сход грамадзян - Ванадзор
Фонды адкрытага грамадства - Арменія
Клуб журналістаў Аспарэз
Міжнародны цэнтр барацьбы з карупцыяй Transparency International
Клуб грамадскай журналістыкі
НДА “Мірны дыялог”
Саюз інфармаваных грамадзян
Кааліцыя па недыскрымінацыі і роўнасці
НДА “Абарона правоў без межаў”
Фонд прававога развіцця і абароны
Цэнтр грамадскай мабілізацыі і падтрымкі
Праваабарончая арганізацыя "Велес"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства