У Мінску працягваюцца затрыманні актывістаў штабу Бабарыкі: Знік палітолаг Юрый Васкрасенскі Дапоўнена
https://spring96.org./be/news/99021
2020
2020-08-13T14:55:50+0300
2020-08-13T14:55:50+0300
2020-08-13T15:39:14+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/vaskrasenski-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Мінску 12 жніўня невядомымі асобамі быў скрадзены актывіст штабу Віктара Бабарыкі, былы дэпутат Мінгарсавета Юрый Васкрасенскі. Разам з Васкрасенскім знік і ягоны васемнаццацігадовы сын Артур.
Жонка Васкрасенскага на дадзены момант не мае з ім ніякіх кантактаў і не ведае, дзе шукаць мужа. Як стала вядома праваабаронцам, палітолаг хутчэй за ўсё знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Таксама ў гэты ж дзень быў затрыманы яшчэ адзін каардынатар штабу - Сяргей Міхасёнак.
За пошнія некалькі дзён былі затрыманы яшчэ мінімум шэсць чалавек са штаба Віктара Бабарыкі і ініцыятывы "Сумленныя людзі":
- Лявон Халатрян. Лявон уваходзіў у прэдвыбарчы штаб Віктар Бабарыкі з першага дня, а да гэтуль працаваў у праэкце ОК16. У штабе займаўся працай з сябрамі ініцыятыўнай групы і пасля дапамагаў у арганізацыі агітацыйных мітынгаў для Святланы Ціханоўскай.
- Антон Бяленскі. Прадстаўнік штаба Бабарыкіі, каардынатар працы сябраў ініцыятыўная групы. Апошнім часам дапамагаў ініцыятыве "Сумленныя людзі".
- Арцём Панасюк. Сября і кіроўца Віктара Бабарыка ў ААТ “Белгазпрамбанк”. Дапамагаў працы штаба ў арганізацыі, кардынацыі і ахове агітацыйных мітынгаў Святланы Ціханоўскай.
- Дзмітрый Нагайчанка. Актывіст штаба Віктара Бабарыка. Працаваў з ініцыятыўнай групы, а пасля арганізацоўваў агітацыйныя мітынгі Ціханоўскай.
- Андрэй Пазняк. Актывіст штаба Віктара Бабарыка. Дапамагаў у IT.
- Юры Глушанкоў. У штабе Бабарыка займаўся арганізацыя агітацыйных мітынгаў Святланы Ціханоўскай. Таксама дапамагаў ініцыятыве "Сумленныя людзі" ў працы з назіральнікамі.
Па папярэдняй інфармацыі, затрыманні адбыліся ў межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 293 КК РБ - Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.