viasna on patreon

Суды Мінска 11 жніўня адправілі на "суткі" 569 затрыманых падчас акцый пратэсту Дакумент

2020 2020-08-13T17:30:11+0300 2020-08-13T17:45:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_vitebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вярхоўны суд Беларусі апублікаваў спіс людзей, у адносінах да каго 11 жніўня суды Мінска вынеслі пастановы аб адміністрацыйным правапарушэнні. У спісе толькі тыя, каго асудзілі на арышты. Самы распаўсюджаны тэрмін сярод асуджаных — 15 "сутак".

“У сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян у суды горада Мінска па пытанні разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, публікуецца спіс асоб, на якіх накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту”, — паведамляецца на сайце.

Па падліках праваабаронцаў "Вясны", 11 жніўня суды Мінска арыштавалі 569 чалавек. Пры гэтым, не ўдакладняецца, якія суды выносілі такія рашэнні і па якіх артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях іх абвінавацілі.

Суды Мінска 11 жніўня адправілі на "суткі" 569 затрыманых падчас акцый пратэсту

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства