Затрыманых з Акрэсціна перавозяць нават у ЛПП
https://spring96.org./be/news/99028
2020
2020-08-13T18:30:33+0300
2020-08-13T18:30:33+0300
2020-08-13T18:35:39+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sluck-ltp-1jpg.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
За-за катастрафічнага недахопу ў Мінску месцаў для размяшчэння да суда затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту выкарыстоўваюцца самыя розныя месцы. Праваабаронцам вядома, што некаторых затрыманых утрымлівалі ў вучэбным цэнтры АМАП пад Мінскам.
Сёння паведамляюць, што частку затрыманых з ІЧУ на Акрэсціна перавезлі нават у ЛПП №3 Слуцкага раёна.
"Сюды паехалі аўтазакі, якія выязджалі ў абед з Акрэсціна (гэта ЛПП №3 Слуцкага раёна)! Заўтра раніцай будуць спісы гатовыя і можна будзе даведацца пра сваіх блізкіх! Усім цярпення!”, - паведамляюць валанцёры “Вясны”.
Адрас ЛПП №3: Слуцкі раён, в. Патапаўка. Телефон: 8 1795 5 36 32.