viasna on patreon

ПА АБСЕ заклікала ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі і выконваць правы чалавека

2020 2020-08-13T19:33:51+0300 2020-08-13T19:33:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/osce_566.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улады Беларусі павінны ў поўнай меры выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы і не парушаць правы чалавека, заявіў 13 жніўня старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЭ Гіоргі Цэрэтэлі, піша "Радыё Свабода".

«Старшыня ПА АБСЕ заклікаў сёння ўлады ў Мінску спыніць выкарыстоўваць рэпрэсіўныя тактыкі і ў поўнай меры выконваць міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы арганізацыі.

Цэрэтэлі зазначыў, што «рэпрэсіі і пераслед апанентаў недапушчальныя і парушаюць прынцыпы АБСЕ». Ён заклікаў бакі да дээскаляцыі напружанасці і дыалогу.

Старшыня ПА АБСЕ нагадаў, што, будучы краінай-удзельніцай АБСЕ, Беларусь павінна, у прыватнасці, паважаць правы на мірныя сходы і свабоду слова.

«Я заклікаю ўлады забясьпечыць выкананне гэтых правоў і свабод і неадкладна вызваліць тых, хто быў незаконна затрыманы ў апошнія дні», — сказаў ён.

Ён таксама выказаў занепакоенасць паведамленнямі аб адключэннях інтэрнэту ў Беларусі, блакаванні сацыяльных сетак і «нападкамі на прадстаўнікоў СМІ».

«Фізычны напад на журналістаў, блакаванне доступу да інфармацыі і жорсткае абыходжанне з затрыманымі ўяўляе сабой сур’ёзнае парушэнне міжнародных абавязальніцтваў», — зазначыў Цэрэтэлі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства