viasna on patreon

Сведчаць пацярпелыя: У Маскоўскім РУУСе білі берцамі па галаве

2020 2020-08-15T08:33:14+0300 2020-08-19T07:56:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mishanouski-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сляды ад міліцэйскіх берацаў на галаве.

Сляды ад міліцэйскіх берацаў на галаве.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) рапачалі кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў. якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня.

Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт будуць публікавацца на нашым сайце, як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.

Я, Мішакоўскі Дзмітрый Леанідавіч, 1982 года нараджэння, быў затрыманы ў Маскоўскім раёне, каля станцыі метро «Малінаўка» 12 жніўня каля паўдзесятага вечара. Амапаўцы за кімсці гналіся, я трапіўся ім пад руку, яны паклалі мяне ці то ў аўтобус, ці то ў аўтазак, ужо не памятаю. Забралі адразу тэлефон, зламалі яго, пыталіся пароль ад тэлефона, на якой падставе – мне незразумела. Адвезлі ў Маскоўскі РАУС, у аўтазаку асабліва не білі, а ўжо ў Маскоўскім РАУС пачалі збіваць.

Раскажыце падрабязней, чым вас збівалі, як, што вам пры гэтым казалі?

Спецсродкамі, зашпілілі кайданкі, сляды на руках яшчэ засталіся, павалілі на падлогу. Людзі ўсе сядзелі, а мяне павалілі на падлогу, пачалі збіваць дубінкамі, берцамі мне па галаве, зубы пакрышыліся, пачалі збіваць, паролі выпрошвалі, забралі тэлефон.

Колькі разоў вас берцамі па галаве білі?

Разы тры дык дакладна, кінулі на падлогу, потым усіх паднялі, завялі кудысьці ў падвал, у дзяжурную частку напэўна, абражалі, прыніжалі. Потым усіх развялі па камерах, а мяне прышпілілі да крэсла, такое нейкае ўціхамірвальнае, якое ніяк не рухаецца.

Гэта ў РАУС такое было?

Так, там нават відэакамера была ўсталяваная. І зноў там пачалі мяне збіваць.

Сляды ад міліцэйскіх берацаў на галаве.
Сляды ад міліцэйскіх берацаў на галаве.

Як вас збівалі, раскажыце падрабязней

Рукамі ўжо, не спецсродкамі. Я крычаў, што вы робіце. Я не мог ні спаць, ні адпачываць, паколькі быў прышпілены. Гадзіны тры так пратрымалі, потым пачалі дадзеныя пытацца. Пасля адшпілілі ад крэсла і ў камеру мяне закінулі, там хлопец быў, я там адаспаўся, у раёне абеду яго забралі. Потым нас усіх сабралі, пасадзілі ў аўтазак і ўсіх павезлі на Акрэсціна.

На Акрэсціна больш лаяльна да нас ставіліся, суда чакалі.

Яны білі вас?

Не, але крычалі пастаянна, крыху не так, як супрацоўнікі Амапа або РАУС. "Тварам да сцяны" - такога вось плана. Колькі нас там было - чалавек 300 стаяла каля сценкі ў дзве шарэнгі па ўсім калідоры. Хто хацеў у туалет, таго выводзілі, не так як было у РАУС –  калі вызвалішся, тады і сходзіш. На Акрэсціна не кармілі, у РАУС таксама не кармілі.

Гематомы на целе пасля збіцця.
Гематомы на целе пасля збіцця.

Ваду давалі?

Не, калі ў туалет пойдзеш, тады і пап'еш там з-пад крана.

А вы запомнілі тых людзей у РАУС, якія вас збівалі, можа чулі, як яны адзін аднаго называлі-АМАП, работнікі?

Не, я запомніў толькі аднаго, ён без маскі быў, дзяжурны, таму што ён мяне прышпіліў кайданкамі, да ўпора, лаяўся усялякімі дрэннымі словамі ў мой адрас.

Збіраем і дакументуем катаванні ў Беларусі. Цяпер можна і праз гугл-форму

Адначасова вы можаце папрасіць дапамогі ў складанні скаргі на незаконнае затрыманне, забароненае абыходжанне з боку супрацоўнікаў міліцыі, іншыя парушэнні прадстаўнікоў улады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства