viasna on patreon

Праводзіць агляд цялесных пашкоджанняў платна перасталі. Што рабіць пацярпелым

2020 2020-08-15T12:04:42+0300 2020-08-15T12:04:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cip_okrestina_20200813_shuk_tutby_phsl_3968.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Чалавек, які выйшаў з ЦІП на Акрэсціна 13 жніўня. Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Чалавек, які выйшаў з ЦІП на Акрэсціна 13 жніўня. Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Пасля масавых ужо вызваленняў з ЦІП на Акрэсціна і СІЗА ў Жодзіна ў рэдакцыю TUT.BY пішуць чытачы (і іх сваякі), якія хочуць прайсці агляд і атрымаць заключэнне аб цяжкасці цялесных пашкоджанняў. Але трапляюць яны ў замкнёнае кола: для таго, каб яго атрымаць, неабходна звярнуцца ў органы крымінальнага пераследу з пашпартам, атрымаць пастанову і толькі потым звярнуцца ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Пашпарты, тлумачаць чытачы, адным дагэтуль не вярнулі, іншыя не хочуць так хутка зноў сустракацца з праваахоўнікамі.

На сайце Камітэта таксама распісваюць, што ўстанавіць характар і ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў можна і без прыцягнення органаў крымінальнага пераследу. Ёсць і раздзел з платнымі паслугамі, якія аказваюць фізічным і юрыдычным асобам. Але цяпер атрымаць іх нельга.

У нас адбылося дзве размовы з мінскімі структурнымі падраздзяленнямі камітэта: у адным нам сказалі, што платна "ў іх экспертыз наогул не праводзяць, а на сайце няправільная інфармацыя", у іншым паведамілі, што 2часова экспертызы не праводзяць".

Адказаць на пытанне, чаму платныя паслугі перасталі аказвацца, камітэт змог праз дзве гадзіны пасля размоваў TUT.BY з прэс-службай. На сайце дапісалі, што з-за "бягучай нагрузкі" дагаворы па правядзенні экспертыз не заключаюць.

Трэба адзначыць, што Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз - адзіная структура, дзе можна атрымаць агляд. Працуе ён толькі па буднях - 09.00-18.00.

Што рабіць пацярпеламу?

Кансультант па пытаннях судовай экспертызы Іван Алекса распавёў, што калі чалавек знаходзіцца ў бальніцы, то судова-медыцынскі эксперт да яго павінен прыехаць у любым выпадку.

"Калі ж ён проста выйшаў з месцаў пазбаўлення волі, то ён павінен разумець, што судова-медыцынская экспертыза можа праводзіцца і проста па медыцынскіх дакументах, ён мае права на аказанне медыцынскай дапамогі. Чалавек з цялеснымі пашкоджаннямі можа ісці ў траўмапункт, прыёмнае аддзяленне паліклінікі па месцы жыхарства па медыцынскую дапамогу. Там ён павінен растлумачыць лекара сітуацыю, папрасіць поўна апісаць пашкоджанні. На жаль, многія лекары гэтага рабіць не ўмеюць, таму што для лячэння гэтая інфармацыя не патрэбна. Далей чалавек звяртаецца з заявай у РАУС ці пракуратуру, яны даюць яму пастанову, па якой будзе праводзіцца судова-медыцынская экспертыза. Той орган, які выдаў пастанову, абавязаны выключыць дакументы з медыцынскай установы і прадставіць іх на экспертызу".

У дадзенай сітуацыі важна, каб чалавек быў пісьменна агледжаны і ўсе пашкоджанні былі ў дастатковай аб'ёме для судова-медыцынскай кваліфікацыі апісаны ў медыцынскіх дакументах, падкрэслівае спецыяліст.

Праваабаронцы і адвакаты раяць людзям, якія плануюць звяртацца ў суд, ісці ў медыцынскія ўстановы — лекары пры аглядзе павінны адлюстраваць стан здароўя чалавека. Важна і самому пацярпеламу максімальна захаваць свае траўмы на фота і відэа.

"Экспертыза і агляд лекара-розныя рэчы, сказаць, што ў чалавека гематома — мала, павінна быць дэталёвае апісанне. І тут ад узроўню прафесіяналізму лекараў будзе залежаць, наколькі фіксацыя пашкоджанняў дапаможа выкарыстоўваць іх у якасці доказаў. Акрамя таго, правярайце, каб было запісана, дзе было атрымана пашкоджанне, каб не аказалася, што траўма атрыманая ў побыце", — распавядае адвакат.

Ён раіць накіроўваць пісьмовую заяву, можна копію даведкі аб стане здароўя, фотаматэрыялы ў пракуратуру (яна ажыццяўляе нагляд за тым, як людзі ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення і абмежавання волі) — для ўзбуджэння праверкі гэтага дастаткова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства