viasna on patreon

Затрымалі выпадковага мінака і ... абвінавацілі ў масавых беспарадках

2020 2020-08-15T15:14:20+0300 2020-08-15T15:14:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sledchy_kamitet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Следчы камітэт. Фота: sputnik.by

Следчы камітэт. Фота: sputnik.by

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнулася дзяўчына затрыманага ў Менску Андрэя Пазняка Марына.

Па словах Марыі Місеюк, яе хлопца Андрэя затрымалі 11 жніўня каля гадзіны дня. Малады чалавек у гэты час выходзіў з цырульні. Андрэя Пазняка адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. Яго дзяўчына паведамляе, што адваката дапусцілі толькі на трэці дзень затрымання.

Як стала вядома Марыі, папярэдне хлопца абвінавачваюць па артыкуле 293 КК РБ "Масавыя беспарадкі", трэцяя частка: "Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца здзяйсненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай 1 гэтага артыкула, а роўна фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці". Пакаранне - арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Ад адваката Марыя Місяюк даведалася, што Андрэя абяцалі адпусціць, але ў выніку перавезлі ў Следчы камітэт, дзе пратрымалі 6 гадзін, а потым даставілі ў СІЗА №1 На на Валадарскага. Адвакат адзначыў, што на яго падабаронным заўважныя сляды збіцця. У такім стане ў маладога чалавека ўзялі інтэрв'ю і паказалі па нацыянальных беларускіх каналах.

Толькі ў СІЗА яму прызначылі медагляд.

Дзяўчына распавядае, што звязацца са следчым пакуль не ўдаецца, а адвакат зможа патрапіць да Андрэю Пазняку не раней панядзелка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства