viasna on patreon

Развітанне з загінулым дэманстрантам на "Пушкінскай". Фотарэпартаж Фота

2020 2020-08-16T09:17:00+0300 2020-08-16T15:19:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/minsk_pratest_15.08.20.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску 15 жніўня на станцыі метро «Пушкінская» развіталіся з загінулым дэманстрантам Аляксандрам Таркоўскім на акцыі пратэсту 10 жніўня. Беларусы прыйшлі таксама выказаць сваё меркаванне на сітуацыю, якая цяпер адбываецца ў Беларусі.

У пасведчанні аб смерці 34-гадовага Аляксандра Тарайкоўскага напісана, што асноўная прычына смерці — адкрытая рана грудной клеткі: мужчына загінуў ад масавай страты крыві. Гэтую рану ён атрымаў недалёка ад станцыі метро "Пушкінская", дзе 10 жніўня сабраліся пратэстоўцы, нязгодныя з вынікамі выбараў.

У дзень пахавання Аляксандра дзясяткі тысяч людзей прыйшлі да месца яго гібелі, каб выказаць свой смутак, падтрымаць сям'ю загінулага і запатрабаваць пакарання вінаватым. У Міністэрстве ўнутраных спраў заявілі, што Тарайкоўскі хацеў кінуць выбуховае прыстасаванне ў сілавікоў, але яно выбухнула ў яго ў руцэ, з-за чаго мужчына і памёр.

Глядзіце фота на flickr:

Развітанне з загінулым дэманстрантам на "Пушкінскай"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства