viasna on patreon

Праваабаронца – Мінінфарму: Разблакуйце сайт “Вясны” і пакарайце вінаватых

2020 2020-08-17T14:47:31+0300 2020-08-17T14:47:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sait-spring96.org.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра  Рады Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі па прычыне блакіроўкі праваабарончага сайта www.spring96.org, які прыкладна з 11 жніўня 2020 г. перастаў адчыняцца для карыстальнікаў у Беларусі.

 “Хацелася б адзначыць, што наш сайт утрымлівае шмат важнай і практычнай для грамадзян нашай краіны інфармацыі, у тым ліку спісы людзей, якія былі затрыманыя ў выніку падзеяў 9, 10 і 11 жніўня. Ва ўмовах адсутнасці якой-небудзь інфармацыі з боку МУС сайт з’яўляецца хіба адзінай інфармацыяй для сваякоў затрыманых.  Таксама на сайце змешчаная інфармацыя прававога характару для грамадзян, якія сталі ахвярамі катаванняў, жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з боку супрацоўнікаў міліцыі. Ніякай інфармацыі, якая б уяўляла сабой пагрозу нацыянальнай ці грмадскай бяспецы на нашым сайце ніколі не было і няма”, - паведамляе Валянцін Стэфановіч

Праваабаронца лічыць блакіроўку праваабарончага сайта праявай цэнзуры і нічым не абгрунтаваным парушэннем свабоды распаўсюду інфармацыі і парушэннем ягоных канстытуцыйных правоў, як аднаго з заснавальнікаў і аўтараў дадзенага інфармацыйнага рэсурсу.

“Акрамя таго, блакаванне сайта ПЦ “Вясна” з’яўляецца нічым іншым, як перашкодай ў ажыцяўленні праваабарончай дзейнасці, якая гарантаваная мне і іншым сябрам арганізацыі міжнароднымі нормамі права, Дэкларацыі аб праваабаронцах у прыватнасці," - заяўляе Валянцін Стэфановіч і нагадвае, што згодна з арт. 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь цэнзура ў краіне забароненая.

Валянцін Стэфановіч просіць Міністэрства інфармацыі прадставіць інфармацыю аб тым, кім і на якіх падставах было прынятае рашэнне аб блакаванні сайту ПЦ “Вясна”, а таксама прыняць неадкладныя захады па дэблакіроўцы сайту і пакаранні вінатых у парушэнні канстытуцыйных правоў ва ўстаноўленым законам парадку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства