viasna on patreon

У Мінску затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі Сяргея Міхяёнка

2020 2020-08-17T18:12:54+0300 2020-08-17T18:12:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mihiaenak-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі Сяргей Міхяёнак

сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі Сяргей Міхяёнак

12 жніўня ў Мінску быў затрыманы 48-гадовы Сяргей Міхяёнак, дырэктар прыватнага прадпрыемства «БондаСтыль». Сяргей быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, на ўласным аўтамабілі збіраў подпісы ў яго падтрымку, таксама быў зарэгістраваны ў якасці назіральніка на выбарах. Каардынатарам штаба Бабарыкі ён не быў, паведамляе "Наша Ніва".

Затрымлівалі Сяргея людзі ў балаклавах, выламалі дзверы, затрыманага моцна збівалі. Потым прадстаўнікі КДБ правялі вобшук у кватэры: забралі ноўтбукі, камп'ютар, усе мабільнікі, асабістыя грошы жонкі. Вядома, што спачатку Сяргей быў у СІЗА КДБ, у пятніцу перавезлі на Акрэсціна. Цяпер ён у СІЗА на Валадарскага. Усё гэта ў рамках крымінальнай справы па артыкуле КК 293 (Масавыя беспарадкі).

У камеры, дзе ён сядзіць, 26 чалавек. Сам Сяргей сядзіць, хутчэй за ўсё, голы, бо пры затрыманні на ім былі шорты, а на Валадарскага шорты забароненыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства