Мінскі Гарадскі суд не задаволіў скаргу актывіста Маладога Фронту Артура Фінькевіча. У адказе Мінскага гарадскога суд сказана, што довады скаргі “неправільныя”, і “адміністратыўнае пакараньне на Вас накладзена ў адпаведнасьці з ч.2 ст.167-1КаАП, з улікам дадзеных, якія характарызуюць Вашу Асобу і канкрэтных абставінаў справы”.
У сваё скарзе А. Фінькевіч патрабаваў “адмяніць пастанову па справе аб адміністратыўным правапарушэньні Савецкага раёна г. Мінска ад 27.112003 як не заснаваную на законе”.
Старшыня Мінскага гарадскога суда М. Ардзяка паведаміў А.Фінкевічу, што скарга не задаволена па наступных падставах: “Довады скаргі пра тое, што вы незаконна прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасьці, бо лічыце, што зьдзейсьнілі расьцягнутае ў часе правапарушэньне і ўжо былі 13 лістапада прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасьці за аналагічнае правапарушэньне. Зьдзейсьненае Вамі правапарушэньне не зьяўляецца расьцягнутым ў часе, бо па дазенай справе яно было перапыненае 10 лістапада 2003 года, а па іншай справе – 12 лістапада 2003 год. Адміністратыўнае пакараньне на Вас накладзена ў адпаведнасьіці з ч.2 ст.167-1КаАП, з улікам дадзеных, якія харатарызуюць Вашу Асобу, канкрэтных абставінаў справы”.
Нагадаем, што 27 лістапада 2003 года суддзя суда Савецкага раёну Руслан Казадаеў вынес рашэньне па справе Артуру Фінькевіча -- 15 сутак адміністратыўнага арышту. Рашэньне было вынесенае у той самы дзень, калі скончыўся тэрмін папярэдняга зьняволеньня. Перад гэтым 13 лістапада А.Фінькевіч быў асуджаны на 15 сутак арышту за распаўюд ўлётак з заклікам прыходзіць на акцыю, накіраваную супраць магчымага раферэндуму аб падаўжэньні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў А.Лукашэнкі. Пасьля сканчэньня першых 15 сутак А.Фінькевіч так і не выйшаў на волю – са сьпецпрыёмніка яго адразу адвезьлі ў РУУС Савецкага раёну, дзе былі складзеныя пратакол па Арт 167.1 КаАП. Ч 2. за распаўсюд улётак, за які ён быў затрыманы напачатку лістапада за тыдзень да таго, як яго першы раз асудзілі. На падставе гэтага пратаколу Руслан Казадаеў зноў вынес рашэньне пра 15 сутак адміністратыўнага арышту, бо А.Финькевіч зьяўляўся заяўляльнікам акцыі “НЕ – трэцяму рэфэрэндуму”. А 18 сьнежня, Артур Фінькевіч атрымаў рашэньне адміністратыўнай камісіі Заводзкага раёну г. Мінску ад 12 сьнежня, у якім паведамляецца, што ён аштрафаваны на 60 тысяч за “распаўсюд друкаваных выданьняў, вырабленых з парушэньнем устаноўленага парадку” (арт. 172 ч.3 КаАП РБ).
Гэта быў першы прэцэдэнт, калі чалавека асудзілі тройчы, за адныя і тыя ж дзеяньні (хаця і разьведзеныя па часе). А.Фінькевіч адбыў месяц арышту ў нечалавечых умовах утрыманьня, створаных ў сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку, а пасьля быў аштрафаваны.
Старшыня Мінскага гарадскога суда М. Ардзяка паведаміў А.Фінкевічу, што скарга не задаволена па наступных падставах: “Довады скаргі пра тое, што Вы незаконна прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасьці, бо лічыце, што зьдзейсьнілі расьцягнутае ў часе правапарушэньне і ўжо былі 13 лістапада прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасьці за аналагічнае правапарушэньнея, зьяўляюцца неправільнымі. Зьдзейсьненае Вамі правапарушэньне не зьяўляецца расьцягнутым ў часе, бо па дадзенай справе яно было перапыненае 10 лістапада 2003 года, а па іншай справе – 12 лістапада 2003 год. Адміністратыўнае пакараньне на Вас накладзена ў адпаведнасьці з ч.2 ст.167-1КаАП, з улікам дадзеных, якія характарызуюць Вашу Асобу, канкрэтных абставінаў справы”.