У Мінску судзяць больш за 40 удзельнікаў мірных сходаў, якія прайшлі ў перыяд выбарчай кампаніі Дапоўнена
У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска з раніцы 18 жніўня праходзіць шэраг судовых пасяджэнняў над удзельнікамі акцыі, хутчэй за ўсё затрыманымі ў апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты 14 ліпеня.
Дапоўнена
Усе суды, прызначаныя на сёння да разгляду, былі адкладзеныя на пачатак верасня праз адсутнасць асобаў, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс, ці праз адсутнасць сведкаў, адзначаных у пратаколах.
Суддзя Лукашэвіч Д.Г. разглядзіць адміністрацыйныя справы па ч. 1 арт. 23. 34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемства):
- 9.30. Міхалкевіч Н.С.
- 10.30. Клімовіч Н.С.
- 12.00. Сцепаненка А.Д.
- 14.05. Ганчанка Н.Ю. Перапынак у працэсе да 1.09 для выкліку сведак-міліцыянтаў.
- 15.00. Бендзік Е.Т.
- 16.00. Саўчанка М.О.
Суддзя Пісарэвіч А. В. вылучыў па 10 хвілін на разгляд адміністрацыйных спраў у дачыненні да:
- 9.10. Васілевіч П.А.
- 9.20. Гатарова А.І.
- 9.30. Кароль А.І.
- 9.40. Філіпаў Ю.С.
- 9.50. Харошка А.А.
- 10.00. Харлінскі В.В.
- 10.10. Красакевіч Д.С.
- 10.20. Міцкевіч Д.А.
Суддзя Скуратовіч А.А. разгледзіць справы:
- 9.30. Дзяркач М.Ю.
- 10.10. Здаровы В.А.
- 10.50. Мельнік А.В.
- 11.30. Ліпатаў Д.П.
- 12.00. Траскоўскі А.Ю.
- 12.30. Ляхаў М.П.
Суддзя Бушава А.В. будзе судзіць:
- 9.45. Ласіцкі І.В.
- 10.30. Бяззубенка Н.А. Рашэнне суду – папярэджанне.
- 11.15. Раманоўскі А. Ю.
- 12.00. Кенгерлі Р. Э. Рашэнне суда – справу на дапрацоўку.
- 14.10. Валаў Ю. В. Перапынак у працэсе да 1.09.
- 14.45. Каролік А.І. Рашэнне суда – справу на дапрацоўку.
- 15.15. Тарасік А.С.
Буйноўская Ганна Ігараўна судзіць наступных удзельнікаў:
- 10.20. Кузьміч Е.С.
- 11.00. Кузьміч А.С.
- 11.30. Жалевіч А.В.
- 12.00. Гаранскі В.М.
- 14.10. Клачкоў С.А. Перапынак у працэсе да 9.09.
- 15.00. Карпоўскі А.А. Перапынак у працэсе да 3.09.
Па 25 хвілін вылучыў суддзя Млечка А. В. на разгляд адміністратыўных спраў:
- 9.00. Гуцін. Д. І.
- 9.25. Усцін В. Д.
- 9.50. Аўсіевіч А. В.
- 10.15. Емяльяненка Л. М.
- 10.35. Арбузаў А. М.
- 11.00. Дзямідаў А. В.
Чатыры адміністрацыйных справы разглядае суддзя Блізнюк Ю.А.:
- 10.00. Кудласевіч А.А.
- 11.00. Клімовіч Н.А.
- 12.30. Аўдзей А.С.
- 14.30. Шэлег А.С. Перапынак у працэсе да 12.30 1.09.
Падрабязнасці разгляду некаторых спраў
Згодна з пратаколам Рафік Кенгерлі удзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і крычаў лозунгі "Стоп таракан", "Жыве Беларусь!" і "Сыходзь" з 20.00 да 21.00 гадзін.
Сам Рафік Кенгерлі сцвярджаў, што выйшаў пагуляць у цэнтр горада, як звычайна. Сеў перадыхнуць на прыступках цырка, у гэты момант да яго падышлі супрацоўнікі АМАП, якія не прадставіліся, і забралі хлопца ў аўтазак. Рафік Кенгерлі быў у навушніках, нічога не чуў, са складзеным пратаколам не згодны.
Сведкамі выступілі супрацоўнікі міліцыі Раман Герасімовіч і Канеўскі.
Суддзя А. Бушава ўдакладніла ў падсуднага, ці ведаў ён аб масавым мерапрыемстве і ці клікаў яго туды хто-небудзь. Рафік Кенгерлі адказаў адмоўна, падкрэсліў, што проста гуляў без якой-небудзь сімволікі. У той жа час у пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні пазначаны няслушны час затрымання - у 20.10 Рафік Кенгерлі ўжо сядзеў у аўтазаку.
Пасля перапынку суддзя вынесла рашэнне адправіць матэрыялы адміністрацыйнай справы супраць Рафіка Кенгерлі ў РУУС на дапрацоўку.