viasna on patreon

У Віталя Шклярава з'явіўся "хросны" бацька

2020 2020-08-19T12:18:12+0300 2023-07-27T15:11:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/erhard_grundl_westandbyyou-1020x807.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутат нямецкага Бундэстага Эрхард Грундль

Дэпутат нямецкага Бундэстага Эрхард Грундль

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую арганізавала швейцарска-нямецкае праваабарончае НДА “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, дэпутат нямецкага Бундэстага Эрхард Грундль запатрабаваў неадкладнага і безумоўнага вызвалення беларускага палітвязня Віталя Шклярава.

Эрхард Грундль стаў “хросным” Віталя Шклярава. Ён тлумачыць:

"Арышт спадара Шклярава выклікае ў мяне вялікую заклапочанасць. Перакананні, якіх прытрымліваецца Віталь Шкляраў, не могуць быць выкараненыя гвалтам. Яны ўніверсальныя і застануцца такімі дзякуючы мужным мужчынам і жанчынам, якія зараз выходзяць на вуліцы. Свабоду Віталю Шкляраву!”

Раней дэпутаты Бундэстага, віцэ-спікерка Клаўдыя Рот, прадстаўнік па палітыцы Усходняй Еўропы Мануэль Сарразін і Эрхард Грундль, які з’яўляецца прадстаўніком па пытаннях культурнай палітыкі парламенцкай групы “Bündnis 90/Die Grünen”, звярнуліся з адкрытым лістом да прэзідэнта Лукашэнкі. Яны рашуча асудзілі хвалю затрыманняў і рэпрэсій у кантэксце прэзідэнцкіх выбараў і заклікалі вызваліць Віталя Шклярава і ўсіх іншых палітвязняў.

Libereco таксама заклікае падпісаць анлайн-петыцыю аб вызваленні Віталя Шклярава!

Дэпутатка швейцарскага парламента стала “хроснай” палітвязня Сяргея Спарыша

Дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі Клаўдыя Фрыдль заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення беларускага палітвязня Сяргея Спарыша.

Нагадаем, 9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя “Libereco — Партнёрства за правы чалавека” распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 

Кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека. Усе, хто хоча падтрымаць ахвяраў палітычнага пераследу ў Беларусі, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэга #WeStandBYyou.

У межах кампаніі #WeStandBYyou дэпутаты еўрапейскіх парламентаў заяўляюць пра гатоўнасць стаць “хроснымі бацькамі” палітвязняў у Беларусі і дамагацца іх вызвалення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства