viasna on patreon

БДІПЧ АБСЕ выступіла з рэзкай заявай па сітуацыі ў Беларусі

2020 2020-08-20T09:17:49+0300 2020-08-20T11:08:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/osce_x.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усе затрыманыя на мірных акцыях пратэсту павінны быць неадкладна вызваленыя, неабходна як мага хутчэй правесці бесстаронняе расследаванне ўсіх выпадкаў парушэння правоў чалавека, гаворыцца ў заяве Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, якую прыводзіць naviny.by.

"БДІПЧ глыбока ўстрывожана адвольнымі арыштамі і паведамленнямі аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання з боку беларускіх уладаў, калі затрыманыя ўтрымліваюцца без сувязі са знешнім светам і пазбаўленыя доступу да медыцынскага абслугоўвання і юрыдычнай кансультацыі, - гаворыцца ў заяве. — БДІПЧ асабліва занепакоены паведамленнямі аб выпадках сэксуальнага і гендэрнага гвалту, уключаючы пагрозы згвалтавання. Забарона на катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання з'яўляецца абсалютнай".

БДІПЧ заклікае ўлады "неадкладна спыніць усе дзеянні, якія прыраўноўваюцца да катаванняў".

"Усе асобы, вінаватыя ў парушэннях правоў чалавека, павінны быць прыцягнутыя да адказнасці, а ахвярам павінна быць прадастаўлена належная кампенсацыя", - падкрэсліваецца ў заяве.

БДІПЧ таксама шкадуе аб адсутнасці эфектыўнага рэагавання на вартыя даверу паведамленні аб шырока распаўсюджаных парушэннях падчас прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

"Уладам Беларусі настойліва рэкамендуецца прыняць неадкладныя меры для вырашэння праблемы адсутнасці бесстароннасці выбарчай адміністрацыі на ўсіх узроўнях, якая, як было ўстаноўлена папярэднімі назіраннямі БДІПЧ за выбарамі, знаходзіцца пад кантролем урада, — адзначаецца ў заяве. - Любы выпадак халатнасці павінен быць старанна расследаваны. Павінны быць забяспечаны эфектыўныя сродкі прававой абароны ад усіх парушэнняў. Каб прадухіліць будучыя неправамерныя дзеянні ў гэтай галіне, БДІПЧ паўтарае даўнюю рэкамендацыю Беларусі - рэфармаваць працэдуры прызначэння ўсіх выбарчых камісій з мэтай павышэння іх незалежнасці, бесстароннасці і эфектыўнасці".

БДІПЧ таксама заяўляе аб неабходнасці дыялогу.

"Як і ўсе краіны рэгіёну АБСЕ, Беларусь узяла на сябе абавязацельства адстойваць права на свабоду мірных сходаў, а таксама забяспечваць бяспеку праваабаронцаў і журналістаў і магчымасць для іх працаваць без умяшання паліцыі (у іх дзейнасць. - БелаПАН.),- адзначаецца ў заяве. - БДІПЧ уважліва сочыць за развіццём падзей у Беларусі ва ўсіх абласцях, ахоплівае яго мандатам. БДІПЧ, які валодае  дзесяцігадовым вопытам і ведамі ў галіне назірання за выбарамі і маніторынгу правоў чалавека ў краінах, што ўваходзяць у АБСЕ, спадзяецца адыграць сваю ролю ва ўмацаванні дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі на карысць усіх людзей, якія жывуць там".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства