viasna on patreon

БХК звярнуўся ў СК па факце масавых катаванняў людзей у Беларусі

2020 2020-08-20T14:09:09+0300 2020-08-20T14:53:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/plakat_svabody.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адзін з палітычных плакатаў жніўня 2020-га. Фота Еўрарадыё

Адзін з палітычных плакатаў жніўня 2020-га. Фота Еўрарадыё

Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў Следчы камітэт па факце масавых катаванняў, жорсткага абыходжання з людзьмі і гвалту з палітычных матываў у Беларусі, піша Еўрарадыё. Праваабаронцы патрабуюць іх расследаваць, а вінаватых прыцягнуць да адказнасці. БХК звяртае ўвагу СК на тое, што ў ведамства ёсць усе даныя для распачацця крымінальнай справы.

У звароце змешчаны заклік стварыць "следчую групу з аператыўным суправаджэннем ва ўсіх тэрытарыяльных падраздзяленнях Следчага камітэта", неадкладна забраць відэаматэрыялы ў адзяленнях міліцыі і ізалятарах, загады падраздзяленняў сілавікоў, выкарыстаць меддакументы, дапытаць сведкаў, пацярпелых і падазраваных. Таксама праваабаронцы патрабуюць адхіліць ад сваіх пасад групу міліцэйскіх начальнікаў, уключна з міністрам унутраных спраў, забяспечыць "максімальнае інфармаванне грамадскасці пра ход расследавання".

10 тэзісаў аб сітуацыі з актамі катаванняў і забароненых відаў абыходжання

Эксперт "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў паведамленні пацярпелых ад незаконных дзеянняў уладаў і прыводзіць 10 тэзісаў аб сітуацыі з актамі катаванняў і забароненых відаў абыходжання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства