viasna on patreon

Amnesty International: Крымінальная справа супраць Каардынацыйнага савета — абуральнае парушэнне свабоды выказвання меркаванняў

2020 2020-08-21T12:53:59+0300 2020-08-21T12:53:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/amnesty_international-banner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каментуючы паведамленні аб тым, што Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу супраць Каардынацыйнага савета, новага органа, створанага лідэрамі апазіцыі, Брус Мілар, выконваючы абавязкі дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, заявіў:

"Беларускія ўлады не спыніліся на затрыманні тысяч пратэстоўцаў, катаваннях зняволеных і збіваннях журналістаў і лекараў. Цяпер яны абвінавачваюць мірных лідэраў апазыцыі ў тым, што тыя ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспекі. Гэта паказвае, наколькі далёка рэжым Аляксандра Лукашэнкі гатовы зайсці ў імкненні ўтрымаць уладу. Калі нешта і пагражае міру і бяспецы ў Беларусі, то гэта менавіта гвалт уладаў у адносінах да ўласнага народу".

"Гэтыя падзеі зноў пацвярджаюць, што ў Беларусі не дапускаюцца сумневы і крытыка ўрада Лукашэнкі. Гэта развейвае ўсе астатнія ілюзіі аб тым, што ўлады зацікаўленыя ў захаванні правоў чалавека і забеспячэнні вяршэнства права", – дадаў ён.

"Мы зноў заклікаем улады Беларусі спыніць пераследы мірных пратэстоўцаў і нагадваем ім пра іх абавязкі ў адпаведнасці з міжнародным правам паважаць права на свабоду выказвання меркаванняў. Заява генпракурора напэўна абурыць пратэстоўцаў. Людзі ў Беларусі павінны мець магчымасць выказваць свае погляды без страху пакарання", – заявіў таксама Мілар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства