viasna on patreon

У Гародні затрымлівалі Сяргея Верамеенку

2020 2020-08-21T16:43:05+0300 2020-08-21T18:06:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/verameenka-siargej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Верамеенка.

Сяргей Верамеенка.

Грамадскі актывіст, сябра БХД Сяргей Верамеенка гвалтоўна затрыманы 21 жніўня ў Гародні. Сведкам затрымання стаў яго сябра, атывіст АГП Ежы Грыгенча:

– Прыехаў участковы, сказаў, што складзены пратакол за тытунёвую фабрыку па арт. 23.34. З ім было пяць АМАПаўцаў. Участковы назваў сябе, АМАПаўцы – не. Яны былі з баявой зброяй. Сказалі, што павязуць на Гая. 

На вуліцы Гая знаходзіцца Кастрычніцкі РАУС Гародні, а таксама Ізалятар часовага ўтрымання. Што далей будзе з Сяргеем – невядома, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Пазней стала вядома, што Верамеенку адпусцілі з міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства