viasna on patreon

У Гародні ў суботу ізноў пачалі затрымліваць

2020 2020-08-23T08:47:38+0300 2020-08-23T08:47:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne_garodnia-2020-08-22.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне ў Гародні 22 жніўня. Скрыншот з відэа hrodna.life

Затрыманне ў Гародні 22 жніўня. Скрыншот з відэа hrodna.life

Гарадзенскія затрыманні зноў пачалі набываць масавы характар. У горадзе над Нёманам 22 жніўня на плошчы Леніна, на якой гарвыканкам абяцаў дазваляць збірацца людзям на мірныя акцыі, а пасля забараніў, усё ж адбыліся два мерапрыемствы. Першае было днём, і было яно праўладным.

А вось на вячэрняй акцыі, на якую па традыцыі выйшлі тыя, хто не згодны з агучанымі ЦВК лічбамі, не абышлося без інцыдэнтаў, паведамляе “Гарадзенская Вясна”.

Сілавікі ў масках на двух бусах нагналі групу моладзі, якія ўжо пакінулі плошчу, і некалькі чалавек запіхнулі ў свой транспарт. Вядома, што сярод затрыманых ёсць гарадзенскі актывіст, музыка, Ігар Банцар, а таксама Максіміліян Крывец, Артур Купшакоў, Аляксей Павук, Дзяніс Буднік, і Паша Каральчук.

У гэты ж дзень у Гародні былі затрыманая журналістка Hrodna.life Ірына Новік разам мужам Анатолем Новікам, калі яны здымалі мітынг у Гародні ў падтрымку Лукашэнкі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства