viasna on patreon

"Хопіць весці падвойную гульню". Грыбаўскайтэ прапанавала жорстка адказаць на злачынства супраць чалавечнасці ў Беларусі

2020 2020-08-24T13:25:28+0300 2020-08-24T13:25:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lancug_salidarnasti.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Даля Грыбаўскайтэ на акцыі салідарнасці з беларусамі "Шлях свабоды»

Даля Грыбаўскайтэ на акцыі салідарнасці з беларусамі "Шлях свабоды»

Свет больш не можа весці падвойную гульню з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, яго трэба палітычна і дыпламатычна ізаляваць, заявіла экс-прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ 23 жніўня падчас удзелу ў акцыі салідарнасці з беларусамі "Шлях свабоды" ў памежным пункце Мядзінінкай. Пра гэта пішуць naviny.by.

"Гэты рэжым павінен быць ізаляваны палітычна і дыпламатычна, у дачыненні да прадстаўнікоў Беларусі — не народа — павінны ўжываць не толькі палітычныя, але і эканамічныя санкцыі", — цытуе Грыбаўскайтэ партал Delfi.

Паводле слоў экс-прэзідэнткі, рэжым Лукашэнкі павінен ведаць, як яго ацэньвае свет.

"Хопіць гуляць і сядзець на двух крэслах, як збольшага рабіў Захад і мы, — быццам нешта мы бачым, чагосьці не бачым, бо эканамічныя сувязі важныя.

Пасля такога масавага прымянення жорсткай сілы супраць свайго народа, якое рана ці позна будзе ацэнена як злачынства супраць чалавечнасці, я думаю, мы не можам весці падвойную гульню, калі хочам быць верныя нашай свабодзе і пройдзеным шляху", — дадала Грыбаўскайтэ.

Яна ўпэўненая, што для беларусаў важная дапамога літоўцаў. Яна нагадала, што на світанку незалежнасці Літве таксама патрэбная была падтрымка іншых краін.

"Любой краіне важна ведаць, што яна не адна. І сёння мы паказваем, што беларусы не самотныя", — сказала Грыбаўскайтэ.

У акцыі "Шлях свабоды" прынялі ўдзел амаль 50 тысяч чалавек, якія сталі ў жывы ланцуг ад Вільні да мяжы з Беларуссю на працягу 32 км. Акцыя прайшла 23 жніўня. У гэты ж дзень у 1989 годзе адбылася акцыя "Балтыйскі шлях" — людзі ўсталі ў жывы ланцуг ад Вільні да Таліна: узяўшыся за рукі, сталі больш за мільён чалавек. Гэтая акцыя Літвы, Латвіі і Эстоніі стала пратэстам супраць савецкай акупацыі трох балтыйскіх дзяржаў і заклікам аднавіць іх незалежнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства