viasna on patreon

Следчыя працягваюць допыты сябраў Каардынацыйнай рады

2020 2020-08-25T07:54:46+0300 2020-08-25T07:54:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kaardynacyjnaja-rada.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынацыйная рада. Фота: TUT.BY

Каардынацыйная рада. Фота: TUT.BY

Сябраў прэзідыума Каардынацыйнай рады па арганізацыі працэсу пераадолення крызісу і транферы ўлады Паўла Латушку і Нобелеўскую лаўрэатку, пісьменніцу Святлану Алексіевіч выклікалі ў Следчы камітэт на 10 гадзін 25 жніўня, дзе яны будуць дапытаныя ў якасці сведак па крымінальнай справе.

20 жніўня Генпракуратура пачала крымінальную справу супраць Каардынацыйнай рады. Генпракурор Аляксандр Канюк заявіў, што дзейнасць рады скіраваная на захоп дзяржаўнай улады,а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі.  Расследаваннем справы займаецца Следчы камітэт.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса.

Раней у Следчы камітэт на допыт у рамках крымінальнай справы выклікалі сябраў Каардынацыйнай рады Максіма Знака, Сяргея Дылеўскага і Лілію Уласаву.

Савет паспеў правесці адно пасяджэнне і даць дзве прэс-канферэнцыі, падчас якіх члены савета некалькі разоў падкрэслівалі, што Каардынацыйны савет не ставіць перад сабой мэту захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.

Нагадаем, 24 жніўня ля прахадной МТЗ затрымалі членаў Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага. Увечары стала вядома, што Кавалькова знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна, дзе Дылеўскі — дагэтуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства