viasna on patreon

Пры жорсткім разгоне сілавікі зламалі руку, а потым ноч трымалі на Акрэсціна. Мінчук – пра ноч з 10 на 11 жніўня Відэа

2020 2020-08-25T17:48:34+0300 2020-08-25T17:48:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vyacheslav_930.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На другі дзень пратэстаў у Беларусі 10 жніўня ў інтэрнэце з'явілася відэа, дзе на праспекце Дзяржынскага ў Мінску АМАП жорстка разганяе групу маладых людзей. Да іх пад'ехаў аўтобус, адкуль выскачылі супрацоўнікі АМАПу. Пасля таго, як маладыя людзі згрупаваліся, сілавікі пачалі збіваць іх. Сярод збітых і затрыманых – 25-гадовы мінчанін Вячаслаў Чакан. На відэа бачна, як сілавікі ўдарылі яго не менш за дзесяць разоў дубінкамі, білі нагамі, а затым за рукі пацягнулі ў аўтобус. Супрацоўнікі АМАПу пры гэтым зламалі яму руку, у паліклініцы яму дыягнаставалі мноства іншых пашкоджанняў. Вячаслаў распавёў "Вясне", што адбывалася з ім пасля затрымання ў аўтобусе, а потым і на Акрэсціна.

"Да сцяны на калені, нага за нагу, і тварам у падлогу, рукі за спіну"

Вячаслава пратрымалі на Акрэсціна фактычна ноч з 10 на 11 жніўня. Паводле яго словаў, пачынаючы з моманту затрымання і транспарціроўкі ў ізалятар, яго і іншых затрыманых пастаянна білі.

"Пасля таго, як нас затрымалі, у гэтым белым аўтобусе яшчэ пабілі".

Па прыездзе на Акрэсціна затрыманых і Вячаслава адразу адвялі ў памяшканне.

"Пакуль вялі на трэці паверх, таксама перыядычна "раздавалі". Потым паставілі да сцяны на калені, нага за нагу, і тварам у падлогу, рукі за спіну. У такім становішчы мы прастаялі гадзіну недзе. У гэты час яшчэ падвозілі людзей. Іх таксама часам білі.

Потым пачалі выводзіць ўсіх у актавую залу. Усім загадалі апусціць вочы ў падлогу, па баках не глядзець. Кінулі на сядзення: рукі наперад, тварам уніз. Гэта каб не глядзелі ні на каго.

У актавай зале было каля 50 чалавек. Дакладна чуў, што было 13 дзяўчат – яны паміж сабой казалі".

"У аднаго знайшлі дубінку накшталт, за што яго вельмі жорстка збілі. Яго прама катавалі"

Як распавядае Вячаслаў, уначы з 10 на 11 жніўня яго з іншымі затрыманымі паспелі патрымаць яшчэ нейкі час у падвале. Пад раніцу зноў вывелі назад у актавую залу.

"Пасля таго, як спыталі імя, дзе працуеш, узрост, імя / імя па бацьку бацькоў, дзе пражываеш, пачалі па шэрагах выводзіць у калідор. Там распраналі, забіралі асабістыя рэчы – шнуркі, рамяні – назад апранулі. І павялі ў падвал.

У падвале ўжо, дзякуй богу, былі не амапаўцы, а звычайныя міліцыянты або ахоўнікі. Думаю, што гэта была "дзяжурка". Яны ўжо былі значна мякчэй з намі. І размаўлялі па-іншаму, і не білі. Давалі піць, дазвалялі стаяць, сядзець. Ужо хоць нешта чалавечае з'явілася.

Добра, што выводзіў з падвала таксама не амапавец, а той жа з "дзяжуркі". Нават не кідаў мяне, а спакойна па лесвіцы падняў.

У актавай зале нас трымалі ў тым жа становішчы, што і раней. Варушыцца таксама нельга было. У нас да гэтага часу даглядзелі ўсе рэчы, у тым ліку, тэлефоны. Я з тэлефона абсалютна ўсё пачысціў, так што мяне не выводзілі нікуды, але дваіх хлопцаў вывелі. У аднаго знайшлі дубінку ці што, за што яго вельмі жорстка збілі. Яго катавалі. Напэўна, хвілін 20 АМАПавец проста біў яго без прыпынку. Там хлопец быў гадоў 20 максімум, калі не маладзейшы – па голасе, я не мог падняць галаву, каб паглядзець. Ён ужо плакаў, прасіў спыніцца. АМАПаўца наогул гэта не спыняла. Калі ён скончыў, спытаў: «Як цябе яб**ць?" Тыпу з прэзерватывам або без. Гэта нармальны чалавек?

А іншага чалавека чалавека, гадоў 30, знайшлі на тэлефоне, што ён у датычны да нейкай праваабарончай арганізацыі, якая ўвесь гэты час дапамагала затрыманым людзям: ці то «Вясна», ці то «Наш дом». І яго таксама вельмі жорстка збіў гэты АМАПавец. Прама чуваць былі ўдары. Яго доўга збіваў. Гэты мужчына прасіў спыніцца, плакаў".

«Калі левы бок у мяне быў збіты, але не крытычна, то правы – проста разбіты»

Вячаслава вызвалілі 11 жніўня, на наступную раніцу пасля затрымання, папярэдне даўшы падпісаць нейкія паперы. Па словах хлопца, магчыма, пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Пасля таго, як Вячаслава выпусцілі з Акрэсціна, ён адразу звярнуўся ў паліклініку.

«У мяне было сур'ёзна было скалечана калена, і ўвогуле ўвесь правы бок проста быў разбіты. Таму што сярод АМАПаўцаў быў адзін рэальна псіхапат. Ён, калі затрымліваў, быў справа ад мяне, іншы АПАМАПавец – злева. Калі левы бок у мяне быў збіты, але не крытычна, то правы – проста разбіты».

У паліклініцы Вячаславу дыягнаставалі пералом косткі правай рукі, удары галавы, грудной клеткі, плячэй, паясніцы, каленяў, закрытую чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені цяжкасці, шэраг іншых ран і гематом.

Вячаслаў падаў заяву ў Следчы камітэт па фактах збіцця яго супрацоўнікамі сілавых структур без законных на тое падстаў.

Іншыя гісторыі пацярпелых ад катаванняў з боку беларускіх сілавікоў:

Сведчаць пацярпелыя: "Мяне сталі зноў збіваць, сказалі: "Гэта табе дабаўка!"

6-гадовы мянчук Аляксандр Лук'янскі ўвечары 11 жніўня вяртаўся дадому з працы. Ён ведаў, што ў горадзе людзі збіраюцца на мірныя пратэсты, таму вырашыў выклікаць таксі.

Сведчаць пацярпелыя: "На галаву вылілі белую фарбу. Гэта як метка — білі мяне мацней”

Стаса Дзядова затрымалі 11 жніўня ў Мінску, каля парку Дружбы народаў. Сілавікі вылілі на яго белую фарбу, тым самым "пазначыўшы" яго. Стас распавёў "Вясне" пра тое, як усё адбывалася, і што яму давялося перажыць.

Сведчаць пацярпелыя: "Прыйшла фельчар і стала збіваць людзей"

18-гадовага Іллю затрымалі 11 жніўня каля "Пушкінскай", калі той на машыне накіроўваўся ў родны горад. Ён распавёў "Вясне", як з ім бесчалавечна абыходзіліся і збівалі ў РУУС Фрунзенскага раёна Мінска і на Акрэсціна.

Сведчаць пацярпелыя: Супрацоўнікі ўвесь час гнабілі мяне, што я цёмнаскуры

Глеба затрымалі 11 жніўня каля гандлёвага цэнтра "Скала". Паводле яго словаў, супрацоўнікі АМАПа затрымалі яго, калі ён проста ішоў па вуліцы ў навушніках. Наступныя трое сутак хлопец быў у Маскоўскім РУУС, на Акрэсціна і ў ЛПП №3 пад Слуцкам. Глеб распавёў "Вясне", што яму і іншым давялося перажыць за гэты час.

"Адзін збівае, а другі цэліцца ў цябе з аўтамата". Сведчаць пацярпелыя

28-гадовага мінчука Уладзіслава Салаўя, памочніка выхавальніка ў дзіцячым садку, затрымалі 9-га жніўня і змясцілі на Акрэсціна. Там яго асудзілі на 14 сутак, а потым этапавалі для адбыцця адміністрацыйнага арышту ў ЛПП пад Слуцкам. Уладзіслаў распавёў "Вясне", што яму і іншым давялося перажыць за гэтыя пяць сутак зняволення.

"У аўтазаку нас утрамбоўвалі нагамі". Сведчаць пацярпелыя

23-гадовага Юрыя затрымалі ўвечары 11 жніўня па дарозе ў "Пясочніцу" на скрыжаванні вуліц Машэрава і Куйбышава Мінска. Ён распавёў "Вясне" пра жорсткасць свайго беспадстаўнага затрымання і тое, у якіх умовах яго двое сутак утрымлівалі ў ЦІП на Акрэсціна.

"Забралі станік з пратэзам грудзей". Сведчаць пацярпелыя

Мінчанка Марыя Амбросава распавяла "Вясне", як яна з мужам Юрыем 10 жніўня пайшла ў міліцыю напісаць заяву аб знікненні затрыманага сына, але апынуліся самі ў аўтазаку, а потым на чацвёра сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Усе гэтыя дні яны не ведалі, што іх сына адпусцілі, таму, калі ад збіванняў крычалі людзі, Марыі здавалася, што крычыць яе сын. Што яшчэ ёй, яе мужу і іншым давялося перажыць на Акрэсціна – чытайце ў нашым матэрыяле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства