viasna on patreon

25 жніўня ў Беларусі працягваюць затрымліваць мірных грамадзян Дапоўнена

2020 2020-08-25T22:04:25+0300 2020-08-26T15:28:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne_14_viasna27.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску і іншых гарадах Беларусі 25 жніўня працягнуліся затрыманні ўдзельніках мірных масавых акцый, а таксама людзей з бел-чырвона белымі сцягамі.

Спіс затрыманых у Мінску 25 жніўня:

  1. Шульскі Максім - на акцыі каля Мінадукацыі;
  2. Аляксандраў Дзмітрый - пасля акцыі каля Мінадукацыі, у ІЧУ на Акрэсціна. Пазней вызвалілі.
  3. Пажарскі Канстанцін - у ІЧУ на Акрэсціна; Будуць судзіць у судзе Першамайскага раёна;
  4. Шафран Данііл - каля "Сталіцы";
  5. Міхайлаў Аляксей - пасля акцыі на плошчы Незалежнасці;
  6. Амельчанка Ілля - каля плошчы Незалежнасці, у РУУС Ленінскага раёна;
  7. Сташкевіч Андрэй - каля Галоўпаштамту, у РУУС Кастрычніцкага раёна;
  8. Цундэр Антон - пасля акцыі на плошчы Незалежнасці;
  9. Абрубаў Ігар - каля плошчы Незалежнасці;
  10. Сінкавец Іван - РУУС Маскоўскага раёна;
  11. Вайтовіч Марк - пасля акцыі каля Мінадукацыі, у РУУС Маскоўскага раёна (пераводзяць у ІЧУ).
  12. Жылудко Сяргей - каля плошчы Незалежнасці, дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна.
  13. Ісачанка Арцём - пасля акцыі на плошчы Незалежнасці;
  14. Бродскі Аляксей
  15. Кожыч Ян - стрыечны брат Івана Сінкаўца, затрыманы разам. У РУУС Маскоўскага раёна.
  16. Карнаухаў Сяргей - затрыманы каля плошчы Незалежнасці, будуць судзіць 26 жнўня ў судзе Кастрычніцкага раёна. 
  17. Матчэня Дзяніс - затрыманы каля плошчы Незалежнасці,
  18. Рачкоўскі Антон - затрыманы каля плошчы Незалежнасці,
  19. Валоснікаў Руслан - затрыманы каля плошчы Незалежнасці,
  20. Куракевіч Валянцін
  21. Валчэцкі Георгій - у ІЧУ на Акрэсціна.
  22. Анісімаў Аляксей - затрыманы раніцай
  23. Цуранкоў Іван - асуджаны на 8 сутак
  24. Сарычаў Аляксей - асуджаны на 10 сутак

Пасля мітынгу на плошчы Незалежнасці ў Мінску зніклі Руслан Валоснікаў і ягоны сябра Антон Рачкоўскі. Іх тэлефоны недаступныя. Пазней сваякі высветлілі, што хлопцы былі затрыманыя і да суда змешчаныя з ІЧУ на Акрэсціна.

Стала вядома пра затрыманне ў Мінску каля будынку Міністэрства адукацыі Максіма Шульскага. У гэты дзень там праходзіла акцыя настаўнікаў. Максіма павезлі ў РУУС Маскоўскага раёна.

Таксама паведамляецца, што з вечара 24 жніўня перастаў выходзіць на сувязь работнік МТЗ Максім Мітуневіч. Вядома, што ён удзельнічаў у забастоўцы і мітынгах. Увечары 24 жніўня на сувязь перастаў выходзіць Ягор Літвінка.

Увечары на плошчы Незалежнасці праходзіла акцыя "Свята незалежнасці". Пасля 9 вечара ў раёне плошчы затрымалі некалькі чалавек, паведамляе TUT.BY.  Недалёка ад прыпынку схапілі чалавека і закінулі ў мікрааўтобус. "Затрымалі чалавека з сцягам недалёка ад касцёла. Хлопец проста ішоў з дзяўчынай, яе адпусцілі".

У "Вясну" паведамілі пра затрыманне каля ГЦ "Сталіца" Данііла Шафрана. У яго был бел-чырвона-белы сцяг, каля 6 вечара ён патэліў блізкім і паведаміў, што знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёна, аднак сваякам там не пацвярджаюць гэтую інфармацыю. 

Днём у Мінску былі затрыманы Канстанцін Пажарскі і лекар-анколаг Дзмітрый Аляксандраў. Вядома, што Аляксандрава затрымалі пасля акцыі каля Міністэрства адукацыі Абодва дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна да суда.

Увечары пасля акцыі на плошчы Незалежнасці быў затрыманы Аляксей Міхайлаў. Ён ішоў да сваёй машыны, трымаючы бел-чырвона-белы сцяг. Таксама быў затрыманы Арцём Ісачанка - яго выцягнулі амапаўцы прама з таксі. 

Акрамя таго, сярод затрыманых каля плошчы Незалежнасці Ілля Амельчанка, Сяргей, Антон (прозвішчы ўдакладняюцца) і яшчэ мінімум 5 чалавек. Усіх адвезлі з РУУС Ленінскага раёна.

У Гродне былі затрыманы каля 20 супрацоўнікаў "Гродна Азот", іх адвезлі ў РАУС. Каб іх падтрымаць, у РАУС сабаролося шмат людзей. У хуткім часе супрацоўнікаў адпусцілі, але АМАП пачаў затрымліваць тых, хто прыйшоў падтрымаць іх. Відавочцы кажуць, пра збітага хлопца, якога грузілі ў аўтазак. Падрабязнасці высвятляюцца. 

Таксама ў Гродне ў тралейбусе затрымалі актывіста Яўгена Дудкіна. Ён быў каля РАУС з бел-чырвона-белым сцягам. 

У Гомелі падчас вечаровага шэсця затрымалі актывіста Уладзімера Няпомняшчых.

У Бабруйску затрымалі мужа журналісткі "Вячэрняга Бабруйска" Ірыны Хамрэнка-Ушаковай Івана Хамрэнку. Яны былі на ланцугу салідарнасці каля ГЦ "Карусель". Зараз ён знаходзіцца ў будынку УУС Бабруйскага гарвыканкама.

У Магілёве днём быў затрыманы Валерый Вярбіцкі. Ён разам жонкай і маленькім сынам ішоў па Першамайкай вуліцы, на плячах у яго быў бела-чырвона-белы сцяг. Раптам каля іх спынілася аўто, з яго выскачылі двое супрацоўнікаў у цывільным, не прадстаўляючыся і не тлумачачы, груба адштурхнулі жанчыну і дзіця, моцна напалохаўшы іх, скруцілі Валерыя і запіхалі ў машыну. Па стане на 10 вечара з РАУС яго так і не адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства