viasna on patreon

Удзельнікаў страйку на Баранавічскім авіярамонтным заводзе будуць судзіць

2020 2020-08-26T09:05:34+0300 2020-08-26T09:05:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranki-sud-2020-08-24.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнікі забастоўкі каля Баранавічскага суда.

Удзельнікі забастоўкі каля Баранавічскага суда.

У Баранавічах 27 жніўня пачнуцца суды над удзельнікамі страйку на Баранавічскім авіярамонтным заводзе. Усяго, па інфармацыі Беларускага радыё Рацыя, быў складзены 21 пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

Першых чацвярых страйкоўцаў павінны былі судзіць 24 жніўня. Але суд адклалі нібыта з-за патрэбы ў дапрацоўцы пратаколаў.

Баранавіцкія актывісты і праваабаронцы просяць усіх, хто можа, падысці на судовае паседжанне 27-га жніўня ў 14.30 па справе актывістаў страйку, каб падтрымаць БАЗаўцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства