viasna on patreon

Probono.by прапануе дапамогу пацярпелым ад рук сілавікоў

2020 2020-08-26T15:37:32+0300 2020-08-26T15:37:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/probono.by.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёрскі праект Probono.by з'явіўся пасля масавых затрыманняў і збіцця удзельнікаў мірных акцый пратэстаў як дапамога ў розных накірунках для пацярпелых ад дзеянняў сілавікоў.

На платформе сабраныя кантакты спецыялістаў у галіне:

  • медыцыны,
  • псіхалогіі,
  • юрыспрудэнцыі,
  • адвакатуры,
  • праваабароны і іншыя.

Таксама прапануецца аўтадапамога, дапамога ў пошуку працы і перакваліфікацыі, фінансавая дапамога.

У межах партала дзейнічае адзіны шматканальны кругласутачны кантакт-цэнтр. Калі вы маеце патрэбу ў дапамозе - тэлефануйце: +375 44 709-79-11.

"Наша задача звязаць пацярпелага з людзьмі, якія гатовыя яму дапамагчы. Нашы інструменты: гэты партал і валанцёрскі кол-цэнтр", - гаворыцца на сайце ініцыятывы.

Таксама падпісвайцеся на тэлеграм-канал, у якім штодня з'яўляюцца анонсы ініцыятыў, гатовых прапанаваць бясплатна свае паслугі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства