viasna on patreon

ЕС і Канада заклікалі ўлады Беларусі выконваць узятыя міжнародныя абавязацельствы

2020 2020-08-27T16:43:33+0300 2020-08-27T16:43:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/eu_canada.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Высокі прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль і міністр замежных спраў Канады Франсуа-Філіп Шампань выступілі з сумеснай заявай, у якой нагадалі ўладам Беларусі аб узятых міжнародных абавязацельствах, у тым ліку ў межах АБСЕ.

"Мы, будучы сябрамі народа Беларусі і прыхільнікамі суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь, падтрымліваем імкненне грамадзян да дэмакратычных пераменаў.

Мы шматкроць і недвухсэнсоўна выказалі сваю пазіцыю адносна характару правядзення прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня ў Беларусі і падзеяў, якія рушылі за імі. Прэзідэнцкія выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі", - гаворыцца ў заяве.

Маштабныя дэманстрацыі ў Мінску і ва ўсёй краіне ў нядзелю 23 жніўня павінны дапамагчы ўсведамленню ўладамі таго факту, што для руху наперад Беларусі неадкладна неабходны адкрыты і канструктыўны дыялог.

"У Беларусі ёсць міжнародныя абавязацельствы, і мы чакаем ад уладаў іх выканання. Як дзяржава-удзельніца Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) Беларусь узяла на сябе абавязацельствы праводзіць сапраўды дэмакратычныя выбары і забяспечваць правы чалавека і асноўныя свабоды. Толькі мірныя і дэмакратычныя працэдуры дазволяць дээскалаваць сітуацыю і знайсці ўстойлівыя рашэння.

Таму мы падтрымліваем прапанову Албаніі, якая ў цяперашні час старшынюе ў АБСЕ, арганізаваць візіт сумесна з будучым старшынствам АБСЕ, Швецыяй, каб спрыяць дыялогу ў Беларусі. Мы заклікаем улады Беларусі прыняць гэтую прапанову неадкладна. Мы заклікаем усе дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ таксама падтрымаць гэтую прапанову.

Мы працягнем уважліва сачыць за сітуацыяй, і мы гатовыя ўнесці свой уклад у мірнае вырашэнне крызісу".

Канада і Еўрапейскі саюз у супрацоўніцтве са сваімі міжнароднымі партнёрамі будуць і надалей падтрымліваць народ Беларусі і рабіць усё, каб яго галасы былі пачутыя і яго правы былі абароненыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства