viasna on patreon

Палітвязню Паўлу Севярынцу прад'явілі абвінавачванне

2020 2020-09-01T07:46:34+0300 2020-09-01T10:36:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/seviarynec-pavel-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец. Фота з сацыяльныз сетак.

Павел Севярынец. Фота з сацыяльныз сетак.

Cузаснавальніку партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і палітвязню Паўлу Севярынцу прад’яўленае абвінавачванне па частцы 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку ягоная жонка Вольга. Тэрмін утрымання палітыка пад вартай  працягнуты яшчэ на 2 месяцы.

Па частцы 2 арт 293 КК (Удзел у масавых беспарадках, які выразіўся ў непасрэдным здзяйсненні дзеянняў,  якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або узброеным супрацівам прадстаўнікам улады), палітыку пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Павел Севярынец быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня па дарозе дадому. Пасля гэтага ў дачыненні да яго было вынесена, як мінімум, тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах па 15 сутак кожная за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах.

Пасля 75 сутак адміністрацыйнага арышту Паўла Севярынца не выпусцілі на свабоду, а перавялі ў СІЗА №1 у статусе падазраванага па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

Патрабуем неадкладнага вызвалення Паўла Севярынца!

Супольная заява праваабарончых ды іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства