viasna on patreon

Узяліся за студэнтаў. У першы дзень восені працягваюцца затрыманні Фота Відэа Дапоўнена

2020 2020-09-01T22:20:00+0300 2020-09-02T18:45:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/minsk-2020-09-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Амап каля Лінгвістычнага універсітэту.

Амап каля Лінгвістычнага універсітэту.

Раніца 1 верасня ў Мінску азмрочылася затрыманнямі грамадзян і студэнтаў. У гэты дзень у многіх гарадах Беларусі адбываюцца мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд. 

Студэнты і выкладчыкі БДУІР  рыхтуюць зварот да ўладаў, а калона студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта рушыла ў цэнтр Мінска, да яе далучаюцца студэнты іншых ВНУ.

Так  на вуліцы Мсціслаўца каля 8-40 невядомыя запхнулі ў аўто проста на вуліцы Кавальчук Любоў і звезлі ў невядомым накірунку. Жанчына збірала подпісы за адкліканне дэпутата ў сваёй акрузе. Пазней стала вядома, што жанчыне прысудзілі штраф у памеры 10 базавых велічынь нібыта за ўдзел у несанкцыянаавным масавым мерапрыемстве.

Затрыманне ў Мінску 1 верасня. Скрыншот з відэа.

ТUT.BY - навіны ў тэлеграм-канале паведамілі, што каля вучэбнага корпусу БНТУ былі затрыманыя двое студэнтаў.  Прозвішчы затрыманых  - Уладзіслаў Стасевіч  і Вікторыя Гранкоўская.

У Мінску з працы супрацоўнікі міліцыі забралі Алега Мазгова, дома праводзіцца ператрус. Сябры Мазгова звязваюць гэта з размяшчэннем відэаролікаў на ютубе і ўдзеле акцыях пратэсту 9 жніўня.

Журналістаў "Еўрарадыё", якія вялі стрым са студэнцкай акцыі пратэсту, затрымалі ў жывым эфіры: журналістка Марыя Вайтовіч і  Раман Гадун (Беларусы і Рынак).

Затрыманы яшчэ адзін студэнт - Дзмітрый Астроўскі. Затрыманы на супрацьлеглым баку ад БДЭУ. Пад'ехаў сіні бус і яго забралі.

Паведамляюць, што АМАП затрымаў некалькі дзясяткаў студэнтаў на плошчы Перамогі і разагнаў калону пратэстуючых студэнтаў. Акрамя студэнтаў затрыманы былі жуналісты і іншыя людзі.

Спіс затрыманых за 1 верасня ў Мінску:

  1. Астроўскі Дзмітрый
  2. Стасевіч Уладзіслаў, дастаўлены ў Савецкі РУУС
  3. Гранкоўская Вікторыя (сірата), дастаўлены ў Савецкі РУУС
  4. Самуйлаў Раман Ігаравіч, дастаўлены ў Савецкі РУУС
  5. Марыя Вайтовіч - журналістка, адпусцілі
  6. Раман Гадун - журналіст, адпусцілі
  7. Кузьміч Алег Андрэевіч
  8. Крыванос Дзмітрый, дастаўлены ў Савецкі РУУС
  9. Шулюк Дзмітрый
  10. Вадзім Белявец, выкладчык гістфак БДУ, пазней стала вядома што яго вызвалілі.
  11. Зарэ Севасцьян, дастаўлены ў Савецкі РУУС
  12. Шаўчэнка Глеб Юр'евіч, дастаўлены ў Маскоўскі РУУС
  13. Бабіч Арцём
  14. Шэрышэўская Марыя, затрыманая каля БДЭУ, дастаўленая ў Заводскі РУУС
  15. Гаўрыленка Ангеліна Уладзіміраўна, затрыманнем кіраваў падпалкоўнік міліцыі Бандаровіч Аляксей Сцяпанавіч, асабісты нумар А01207
  16. Савіч Андрэй Генадзьевіч
  17. Высоцкі Арсен Вячаслававіч
  18. Мацюшэўскі Максім Уладзіміравіч
  19. Пятровіч Аляксандр

  20. Кліцуноў Багдан Аляксеевіч

  21. Нікіфарава Вольга Аляксандраўна

  22. Пузырок Сяргей Аляксандравіч
  23. Каліноўская Дыяна Міхайлаўна
  24. Шкрабава Аляксандра
  25. Аніферык Ягор - адпусцілі ноччу з Ленінскага РУУС
  26. Жарын Кірыл
  27. Дзевалтоўскі-Гінтаўт Арсен Андрэевіч
  28. Скрыцкі Павел Александравіч
  29. Сасункевіч Сяргей Аляксеевіч
  30. Неўдах Сяргей
  31. Барысава Караліна
  32. Ільюкевіч Канстанцін
  33. Сенько Ільля
  34. Дзенісенка Яўген  (непаўнагадовы)
  35. Дарафееў Даніл
  36. Данііл Ярмалкевіч, затрыманы каля Ліцэя БДУ
  37. Калабук Дзмітрый

  38. Субоцін Ягор,

  39. Трус Аляксей, затрыманы каля Ліцэя БДУ, адпусцілі ноччу, перапісалі дадзеныя

  40. Сінюк Зміцер

  41. Шляхценка Пётр

  42. Шуляк Ягор

  43. Забаўскі Анатоль 

  44. Гладчанка Станіслаў, затрыманы ў раёне МТЗ

  45. Ісачанка Уладзіслаў, затрыманы ў раёне МТЗ

  46. Астроўскі Мікіта - вызвалены

  47. Плужнікава Ксенія, затрыманая ў раёне МТЗ

  48. Смаляк Іван

  49. Шаўлюга Аляксей, пазаштатны карэспандэнт БелаПАН

  50. Кавальчук Любоў - вызвалена, аштрафавалі на 10 б.в. за ўдзел у акцыі.
  51. Гаўрыловіч Юрый
  52. Бартніцкі Ян
  53. Карпінчык Данііл
  54. фатограф "Комсомольской правды" Святаслаў Зоркі

  55. аператар "Комсомольской правды" Мікіта Недаверкаў 

  56. карэспандэнт "Комсомольской правды" Марыя Элешэвіч.

  57. Журналіст TUT.BY Надзея Калініна

  58. Журналіст Аляксей Суднікаў

  59. фрылансер Васіль Сямашка.

  60. Казленя Сяргей
  61. Моніна Вера 
  62. Шведаў Аляксандр
  63. Фядотаў Сямён
  64. Кавалёў Валерый
  65. Базылька Алег
  66. Шчарбакоў Павел
  67. Кастраміч Юлія
  68. Картошнікаў Дзмітрый
  69. Герашчанка Антон
  70. Шукаловіч Аляксей
  71. Карзюк Глеб
  72. Крамсаеў Уладзімір - вызвалены
  73. Волчак Міхась
  74. Мухамор Андрэй
  75. Ермаловіч Святлана
  76. Ганічаў Серафім
  77. Вячаслаў Быкоўскі
  78. Бандарэнка Ігар - у ІЧУ на вул. Акрэсціна
  79. Сталяр Алег
  80. Хадаркевіч Станіслаў
  81. Зенчанка Мікіта

Затрыманні студэнтаў у Мінску.

Магілёў

У Магілёве затрымалі аднаго з лідэраў пратэставага руху Валадара Цурпанава. Актывіст прыйшоў на лінейку ў 43-ю мясцовую школу, каб заклікаць пэдагогаў, якія працавалі ў выбарчых камісіях, прызнаць фальсіфікацыі выбараў і «пакаяцца». Там яго і затрымалі. Цяпер ён у Кастрычніцкім аддзеле міліцыі.
 Раней на Валадара Цурпанава склалі пратакол за арганізацыю 23 жніўня несанкцыянаванага пікету на плошчы Леніна.

Калінкавічы

Тут пасля лінейкі ў гімназіі затрымалі маці і мастачку Марыну Міхееву. Жанчыну абвінавацілі ў хуліганстве і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Гомель

У Гомелі каля Цэнтральнага універмага 1 верасня быў затрыманы Дзяніс Гаўрыленка... 1995 года нараджэння.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.


Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber)
  • @ViasnaSOS - тэлеграм
  • + 375 17 377 55 40

Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны"

Узяліся за студэнтаў. У першы дзень восені працягваюцца затрыманні

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства