viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-09-01T11:43:47+0300 2021-01-04T15:59:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 1 верасня:

Каментар эксперта: Людзей працягваюць затрымліваць на падставе крымінальнага кодэксу за ўдзел і арганізацыю масавых мерапрыемстваў. Што тут не так і як сябе паводзіць? Распавядзе праваабаронца берасцейскай філіі "Вясны" Уладзімір Вялічкін.

Таксама узгадаем пра пазбаўленне акрэдытацыі журналістаў — разам з намеснікам старшыні Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Барысам Гарэцкім.

Апытанка: З прычыны завядзення крымінальнай справы на Каардынацыйную Раду яе сябраў выклікаюць у Следчы камітэт. Допыты прайшлі былы дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч ды адна з каардынатарак аб’яднага штаба Марыя Калеснікава. Што кажуць яны, а таксама людзі, якія прыйшлі іх падтрымаць?

Каментар: Пачуем успаміны затрыманых з 9 па 12 жніўня, якіх судзілі наўпрост у ІЧУ на Акрэсціна. Гэта нібы суды-канвееры, бо доўжыліся яны па пяць хвілін, а людзі адтуль “выходзілі са шклянымі вачыма”.

Асоба: Гісторыя таксіста Аляксея, якому пры затрыманні 11 жніўня супрацоўнікі ДАІ зламалі руку, кліента выкінулі, а машыну пабілі. А потым распачалі адміністрацыную справу за парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў (ч.10 арт. 18.14 КаАП).

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта Лепшы Квас.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2020-09-01_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства